Унутраныя войскі МУС СССР — вайсковае фарміраванне, у задачу якіх уваходзіла ахова дзяржаўных аб’ектаў і збудаванняў і шэраг іншых службова-баявых задач.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Савет рабочай і сялянскай абароны прыняў пастанову аб аб’яднанні дапаможных войск унутранай аховы, назвы якіх неадразова змяняліся. У 1934 г. унутраныя войскі атрымалі найменне НКУС СССР. Адной з асноўных задач гэтых войскаў стала барацьба з бандытызмам і басмацтвам. Унутраныя войскі прымалі таксама ўдзел у грамадзянскай вайне і канфліктах з Фінляндыяй і Японіяй, а пасля — у Вялікай Айчыннай вайне.

Пасля вайны злучэнні ўнутраных войск разам з выкананнем паўсядзённых задач ахоўвалі ваеннапалонных у месцах іх утрымання, вялі барацьбу з фарміраваннямі нацыяналістычнага падполля ў Заходняй Украіне, Беларусі і Прыбалтыцы.

З 1968 г. унутраная і канвойная ахова ў ходзе рэформы МУС сталі называцца ўнутранымі войскамі МУС СССР. Са снежня 1979 г. па люты 1989 г. байцы ўнутраных войскаў разам з вайсковымі часцямі ваявалі ў Афганістане. У 1986 г. яны прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Спасылкі 205 лет на страже Родины: где началась история внутренних войск

Катэгорыя:Унутраныя войскіКатэгорыя:Міністэрства ўнутраных спраў СССР