Сацыялістычны завулак — завулак у Заводскім раёне Мінска. Назва даволі распаўсюджана для былых савецкіх гарадоў. Даўжыня крыху больш за 100 м паміж аднайменнай вуліцай у раёне сталовай МАЗа і вуліцай Мічурына ў раёне дзіцячага сада № 494Згодна карты Яндэкс. Знаходзіцца ў раёне прамысловай забудовы.
Славутасці побач МАЗ; Корпус № 2 Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа; д/с № 494.
Цікавыя факты Аднайменныя завулкі ёсць яшчэ як мінімум у 15 населеных пунктах Беларусі як частка савецкай тапанімічнай спадчыны. Пры гэтым не на ўсіх картах пазначаны менавіта мінскі завулак, што можа прыводзіць да пераадрасацыі мабільных навігатараў у іншыя населеныя пункты.
Крыніцы
Спасылкі
Сацыялістычны завулак у базе даных Геадзэн Социалистический переулок на карте 2ГИС Панарамы Сацыялістычнага завулка на Картах Яндэкс
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)