Уладзімір Аляксандравіч Павядайла () — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1984).

Біяграфія Нарадзіўся 7 кастрычніка 1949 года ў в. Дамашэвічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973). З 1973 года — у Інстытуце фізікі, з 1992 года — у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вывучэнні ўласцівасцей генерацыі выпрамянення лазераў на пары складаных арганічных злучэнняў, палярызацыйна-флуарэсцэнтных уласцівасцей шмататамных малекул, ахалоджаных у звышгукавым струмені.

Навуковыя працы Исследование свойств лазеров на парах и растворах сложных органических соединений (разам з І.​І.​Калошам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 5; Динамика вращательного движения в спектроскопии сложных молекул в газовой фазе (у сааўт.) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1998. № 4.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).

Літаратура

Катэгорыя:Фізікі Беларусі