Павольныя нейтроны — нейтроны з кінетычнай энергіяй, умоўна меншай за 100 кэВ. Павольныя нейтроны з кінетычнай энергіяй, большай за 10 кэВ, атрымліваюць з дапамогай паскаральнікаў зараджаных часціц; іх энергія рэгулюецца зменамі напружання паскарэння пратонаў. Нейтроны з меншай энергіяй выдзяляюць з нейтронных пучкоў з дапамогай спецыяльных фільтраў. Нейтроны з энергіяй, большай за 100 кэВ, называюцца хуткімі нейтронамі; для іх запавольвання выкарыстоўваюцца запавольнікі (вада, графіт і інш.; гл. запавольванне нейтронаў). Дэтэктыраванне павольных нейтронаў праводзіцца на аснове рэгістрацыі прадуктаў выкліканых імі ядзерных рэакцый (гл. дэтэктары ядзернага выпрамянення). Павольныя нейтроны выкарыстоўваюцца для атрымання ланцуговай ядзернай рэакцыі, структурных даследаванняў крышталяў (гл. нейтронаграфія), вывучэння ўласцівасцей ўзбуджэння ядзерных узроўняў на аснове нейтронных рэзанансаў (гл. эфект Мёсбаўэра) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Нейтронная фізіка