Грычын — балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці і Салігорскім раёне Мінскай вобласці, у вадазборах рэк Лань і Цна. Плошча — 32,9 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 18,8 тыс. га. Глыбіня торфу да 2 м, сярэдняя 1 м. Часткова асушана: выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць асакова-травяныя чорнаалешнікі.

Літаратура

Катэгорыя:Балоты Беларусі