Аляксей Васілевіч Пагарэлаў () — савецкі і украінскі матэматык. Акадэмік Расійскай АН (1976; член-карэспандэнт 1960) і АН Украіны (1961; член-карэспандэнт 1951).
Біяграфія Нарадзіўся 3 сакавіка 1919 года ў г. Кароча Курскай губерні РСФСР. У сувязі з калектывізацыяй ў 1931 годзе бацькі А. В. Пагарэлава вымушаны былі бегчы з вёскі ў Харкаў, дзе бацька ўладкаваўся працаваць на будаўніцтве Харкаўскага трактарнага завода.
Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт (1941) і Ваенна-паветранную інжынерную акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1945). У 1947—1960 гадах — у Харкаўскім універсітэце, у 1959—1960 гадах — загадчык аддзела Інстытута матэматыкі АН УССР, з 1960 года — загадчык аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута нізкіх тэмператур АН УССР (Харкаў). Навуковыя працы па асновах геаметрыі, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, пабудове поўнай тэорыі выпуклых паверхняў, даследаваннях выгінанняў паверхняў, стварэнні і выкарыстанні геаметрычных метадаў пры вывучэнні дэфармацый тонкіх абалонак. Поўнасцю рашыў чацвёртую праблему Гільберта.
Памёр 17 снежня 2002 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Нікола-Архангельскіх могілках.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1950). Міжнародная прэмія імя М.І.Лабачэўскага АН СССР (1959). Ленінская прэмія (1962). Дзяржаўная прэмія УССР (1973).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Матэматыкі Украіны