Анатоль Сяргеевіч Падгайскі (, в. , Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст БССР (1980).
Біяграфія Скончыў Беларускую кансерваторыю (1974, клас Мікалая Сярдобава). З 1972 года саліст канцэртна-эстраднага аркестра Дзяржтэлерадыё Беларусі, з 1974 года саліст Беларускага тэлебачання і радыё. Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру, выкананне вызначалася шчырасцю, цеплынёй. Рэпертуар уключаў творы класічнай і сучаснай музыкі. Прапагандаваў нацыянальную музыку, аддаваў перавагу творам грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, у т. л. песням Уладзіміра Алоўнікава, Анатоля Багатырова, Юрыя Семянякі, Ігара Лучанка, Леаніда Захлеўнага, Валерыя Іванова, Уладзіміра Будніка. Сярод найбольш значных работ: партыі Кузьміча (тэлеварыянт оперы «У пушчах Палесся» Багатырова), Міканора (радыёопера «Барвовы золак» Кіма Цесакова), Кастуся Каліноўскага (радыёварыянт аднайменнай оперы Дзмітрыя Лукаса).
Літаратура
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі