Філіп Аўрыль (фр. Philippe Avril; 16 верасня 1654, Ангулем, Францыя — 1698) — французскі падарожнік, езуіт, даследчык Далёкага Усходу.Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 88.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1993. – Т. 1. – С. 232.

Аўрыль быў прафесарам філасофіі і матэматыкі ў Парыжы, калі яго накіравалі ў езуіцкія місіі ў Кітаі. Выконваючы ўказанні Фердынанда Вербіеста, яшчэ аднаго езуіта, які тады знаходзіўся ў Пекіне, ён паспрабаваў здзейсніць падарожжа па сушы і падарожнічаў шэсць гадоў праз Курдыстан, Арменію, Астрахань, Персію і іншыя краіны Усходняй Азіі.

Прыбыўшы ў Маскву, Аўрылу было адмоўлена ў дазволе на праезд праз Татарыю, і ўрад адправіў яго ў Польшчу. Зноў вярнуўся ў Расію і зноў не атрымаў дазволу на праезд у Кітай. Вярнуўся ў Францыю, у 1692 выдаў кнігу пра свае падарожжы, у якой апісаў жывёльны свет Беларусі, пасяленні палонных з Рэчы Паспалітай, у т. л. з Беларусі, «паміж Волгай і Масквой». Мінск назваў „значным горадам Чорнае Русі“. Згадаў ён і пра тое, што паміж Менскам і Casino (апошні горад Польшчы на мяжы з Масквою) знаходзіліся два вялікія лясы. Пасля такога лаканічнага апісання свайго падарожжа аўтар падрабязна распавёў пра насельнікаў тых лясоў — мядзведзяў і пчол, не забыўшыся дадаць, што ў Смаргоні месціцца найбольшая школа дрэсіроўкі мядзведзяў.

Нягледзячы на тое, што ён быў знясілены хваробай, ён зноў адправіўся ў падарожжа на караблі, якое знікла ў моры. Мяркуецца, што Аўрыль загінуў у караблекрушэнні ў 1698 годзе.

Дзённік і творы Аўрыля ўтрымліваюць значную колькасць карыснага матэрыялу для сучасных гісторыкаў і дэмографаў.

Працы Voyage en divers Etats d’Europe et d’Asie, Etrepris pour dйcouvrir un nouveau chemin а la Chine. Contenant Plusieurs Remarques curieuses de Physique, de Geographie, d’Hydrographie & d’Histoire. Avec une description de la grande Tartarie, & des differens Peuples qui l’habitent, Paris, 1692.

Польскі пераклад Podroz do roznych kraiow Europy i Azyi przez missyonarzow S. J. w roku 1690, odprawiona koncem odkrycia nowey drogi do Chin, Zamyka w sobie wiele ciekawych uwag Fizycznych, Geograficznych i Hiśtorycznych, z opisaniem Tartaryi, przypisana Stanisławowi Jabłonowskiemu hetmanowi w. kor, Avril, Philippe (1654-1698), Warszawa, 1791

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Памерлі ў 1698 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1654 годзе

Катэгорыя:Падарожнікі Катэгорыя:Сібір Катэгорыя:Езуіты