Гілель Самуілавіч Аляксандраў (אַלעקסאַנדראָװ) () — філолаг-гебраіст, гісторык, сацыёлаг.
Біяграфія
З 12 год вучыўся ў дзяржаўнай гімназіі, скончыў яе з адзнакай і атрымаў права на ўніверсітэцкую адукацыю (абмежаванае яўрэям). Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (у 1914 і 1917). Адначасова вучыўся на курсах усходазнаўства Шымана Дубнова. У 1924 годзе стаў кандыдатам гістарычных навук і інструктарам у БДУ. З 1925 года кіраўнік эканамічна-дэмаграфічнай камісіі яўрэйскага аддзела Інбелкульта. У 1933 годзе, пасля абвінавачанняў у буржуазным нацыяналізме, пераехаў у Ленінград, дзе выкладаў. Вучоны сакратар гістарычнай камісіі АН СССР.
6 чэрвеня 1937 арыштаваны; асуджаны на 5 гадоў лагераў за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць». У 1937-40 гадах вязень лагера ва Уладзівастоку, у 1940-46 у Магадане (72-і км). Вызввалены 6 жніўня 1946, рэабілітаваны ў 1956.
Да 1959 года настаўнік сярэдняй школы ў башкірскім горадзе Даўляканаве, потым зноў жыў у Ленінградзе. Выкладаў на ўсходнім факультыце ЛДУ, працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута ўсходазнаўства АН СССР. Чытаў курс лекцый пра антычнасць і сярэднія вякі ў яўрэйскай гісторыі. Рыхтаваў уласную працу. Займаўся навуковай спадчынай і архівам Цынберга, забітага савецкай уладай. Аляксандраў сустрэў яго на этапе ў лагер на Далёкім Усходзе. Яны пакляліся адзін аднаму: калі хто застанецца жывы, апублікаваць рукапісы другога.
Пахаваны ў Ленінградзе.
Выбраныя творы Сацыяльныя кантрасты ў яўрэйскіх кагалах 16-17 стст. // Цайшрыйфт 2.3 - Менск, 1928 Яўрэйскае насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі // там жа К вопросу о роли Акибы бен Иосифа в восстании Бар-Кохбы // КСИНА. 1965. Вып. 86. С. 79-89 Савеціш геймланд. 1965. № 2. С. 135—143; № 3. С. 138—145. — архіў Цынберга. Аўтар школьных падручнікаў, кніг і брашур на ідышы: "Вывучайце сваё мястэчка!", "Яўрэі ў БССР" (з А. Варабейчыкам), "Пралетарыят у БССР" і інш.
Спасылкі Aleksandrov Могілкі
Літаратура Люди и судьбы. Биобиблиографический словарь востоковедов — жертв политического террора в советский период (1917—1991). — С.-Пб.: Петербургское Востоковедение. Я. В. Васильков, М. Ю. Сорокина. 2003. гл. у інтэрнэце:
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Усходазнаўцы СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР