Падманкі — група мінералаў класа сульфідаў, якія маюць падобныя знешнія прыкметы (алмазны, паўметалічны бляск, колер і інш.), што адрознівае іх ад большасці сульфідаў, і пераважна з’яўляюцца рудамі. Напрыклад, цынкавая падманка (сфалерыт), кадміевая падманка (грынакіт, CdS), аксаміцістая падманка (тонкавалакністыя агрэгаты гётыту) і інш. Да падманак адносіцца таксама рагавая падманка (клас сілікатаў), жалезістыя разнавіднасці якой маюць моцны паўметалічны бляск, але не з’яўляюцца рудой. Назва ўведзена сярэдневяковымі рудакопамі, якія часта прымалі гэтыя мінералы за руды вядомых у той час металаў.
Літаратура
Катэгорыя:Сульфіды (мінералы)