Васіль фон Роткірх (, псеўданім Теобальд; 1 снежня 1819 — 22 лістапада 1891, Вільня) — афіцэр жандармерыі, генерал-лейтэнант, пісьменнік, публіцыст і даследчык літоўскай міфалогіі. Васіль фон Роткірх нарадзіўся 1 снежня 1819 года ў баронскай сям’і ў Расійскай імперыі . Яго род паходзіць з Сілезіі і бярэ свой пачатак у XII стагоддзі. У 1624 годзе адзін з прадстаўнікоў гэтага роду з Сілезіі пераехаў у Швецыю. З часам сям’я абжылася і ў Фінляндыі, а ў сярэдзіне XVIII стагоддзя — ужо ў тагачаснай расійскай Ліфляндыі. Родны брат дзеда Васіля фон Роткірха — Адам Карловіч (Адольф Рэйнгольд) фон Роткірх — быў жанаты на Сафіі Абрамаўне Ганібал, роднай цётцы маці Аляксандра Пушкіна. Дзед Аксель Адольф Рэйнгольд, ці Аляксей Карлавіч фон Роткірх, быў аўтарам нямецкамоўнай біяграфіі Пушкіна.
Вучыўся ў Кіеве, скончыў Магілёўскую гімназію. У 1837 годзе паступіў юнкерам у Галіцкі егерскі полк і служыў у заходніх губернях Расійскай імперыі. Дванаццаць гадоў Роткірх служыў плац-ад’ютантам у Дынабургскай крэпасці (Даўгаўпілс; 1847—1859). З 1861 года быў віцэ-дырэктарам Асобай канцылярыі па справах ваеннага становішча ў Варшаве і адыгрываў важную ролю ў падаўленні паўстання 1863-64 гадоў. Васіль фон Роткірх стаў чалавекам, які найлепш ведаў ход паўстання; паўстання, якое ён сам называў «бунтам», «інтрыгай» ці нават — рэзка — «апаганьваннем трупа ўжо памерлага народа». І сапраўды, уся інфармацыя пра паўстанне, а таксама дакументы, канфіскаваныя падчас баёў ці ператрусаў, праходзілі праз рукі фон Роткірха, які перакладаў іх на рускую мову і накіроўваў у афіцыйны імперскі друк, найперш — ва ўплывовую газету «Московские ведомости», якую рэдагаваў Міхаіл Каткоў.Griškaitė Reda. Vasilijus von Rothkirchas ir teatras. Krantai. 2019, Nr. 1, p. 12-16.
8 кастрычніка 1863 года за выдатна-старанную і руплівую службу маёр Васіль фон Роткірх, які знаходзіўся ў асобай Канцылярыі Намесніка ў Царстве Польскім па справах ваеннага становішча і лічыўся пры ваеннай пяхоце, быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені.
10 снежня 1863 года ў Варшаве, на рагу Кракаўскага прадмесця і Каралеўскай вуліцы, на яго было здзейснены замах атручаным кінжалам, ён быў паранены ў галаву і левае плячо. Выканаўца замаху сапожнік Ф. Шындлер быў павешаны 31 студзеня 1864 года.
У 1864 годзе быў прызначаны дзяжурным штаб-афіцэрам управы III акругі корпуса жандараў у Варшаве, потым займаў высокія жандарскія пасады ў Адэсе (1865-66), Магілёве (1867-68). Начальнік жандарска-паліцэйскіх упраўленняў Мітава-Рыга-Арлоўскай (1868—1873), затым Мінскай (1873—1882) чыгунак, Віленскага губернскага жандарскага ўпраўлення (з 1882 г.).
Прымаў актыўны ўдзел: у Мінскім і Віленскім Таварыствах дапамогі навучэнцам (у якіх быў старшынёй), у заснаваным ім у Вільні «Доме для бедных», у Віленскім Свята-Духаўскім брацтве, а таксама працаваў у арганізацыі ў Вільні Археалагічнага з’езда.Быў арганізатарам першай мастацкай выстаўкі ў Мінску ў 1880 годзе («Выставка достопримечательностей разного рода»), якая адбывалася ў сценах Духоўнага вучылішча. Выстаўка мела некалькі раздзелаў: мастацкі, антрапалагічны, этнаграфічны, збройны, бібліяграфічны. Экспанаты паходзілі пераважны з мінскіх прыватных калекцый, у тым ліку археалагічныя знаходкі прадставілі Эмерык Гутэн-Чапскі і Генрык Татур.Грабянчук, І. В. Музеі пры губернскіх статыстычных камітэтах у Беларусі (другая палова ХІХ- пачатак ХХ ст.) // Веснік Палескага дзяржаўнага універсітэта. Серыя грамадскіх і гуманітарных навук: научно-практический журнал. — 2009. — № 1. — С. 54-61
У 1882 зладзіў розыгрыш карціны Івана Айвазоўскага на карысць бедных мінскіх гімназістаў.
У Вільні пачаў пісаць для сталічных і мясцовых часопісаў і газет успаміны і апавяданні, гістарычныя і краязнаўчыя нарысы. Адначасова паглыбіўся ў вывучэнне літоўскай міфалогіі.
Генерал-маёр (1885).
У 1890-м годзе выйшаў у адстаўку у званні генерал-лейтэнанта.
Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.
Быў жанаты з Караліне Хрысціянаўне Закрэўскай, дзяцей не было.
Літаратурная дзейнасць Дэбютаваў у друку, ананімна выдаўшы ў Варшаве зборнік «Страшны госць. Літоўская паэма, узятая з народных павер’яў» (1844). Яго склалі пераклад IV часткі драматычнай паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» (першы пераклад з драматычнай паэмы забароненага ў Расійскай імперыі аўтара і таму ў кнізе не пазначанага), уласныя вершы, пераклады і пераспевы польскіх паэтаў Ігнацыя Красіцкага і Юзафа Ігнацыя Крашэўскага.
Для створанага ў Дынабургу рускімі афіцэрамі тэатра пісаў п’есы, перапрацоўкі рамана Аляксандра Дзюма «Граф Манта-Крыста», аповесцяў А. А. Бястужава-Марлінскага. Яго першы досвед у прозе «Запіскі пра Друскенікі» (1854) не дазволіла цэнзура.
У віленскі перыяд пад псеўданімам Тэабальд публікаваў у часопісах «Русский архив» і «Русская старина», у газеце «Виленский вестник», штогадовым «Виленском календаре», а таксама асобнымі брашурамі мемуарныя нарысы і апавяданні. Літаграфія Маскоўскай тэатральнай бібліятэкі выпусціла яго драматычныя творы. Аўтар артыкулаў і нататак на грамадска-палітычныя тэмы, белетрызаваных успамінаў і нарысаў па літоўскай міфалогіі, перакладаў фрагментаў паэмы Ю. І. Крашэўскага «Віталёдавы бітвы» (1885—1886) і балады «Начны вершнік. Літоўская балада» Аляксандра Ходзька.
Сваім патрыятычным абавязкам лічыў стварэнне працы па літоўскай міфалогіі, якая была б адказам рускай навукі на шматлікія польскія працы ў гэтай галіне. Аднак рукапіс «Поўная літоўская міфалогія і збор меркаванняў розных пісьменнікаў пра яе» аб’ёмам больш за семсот старонак не быў выдадзены. Артыкулы па літоўскай міфалогіі публікаваў у «Виленском вестнике». Яны напісаны з апорай на творы галоўным чынам Тэадора Нарбута, а таксама іншых гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў (Людвік Юцэвіч, Эдуард Вольтэр, Антоні Мяжынскі, Міхал Балінскі, Юзаф Ярашэвіч, Ю. І. Крашэўскі, С. Даўкантас і многія іншыя). Апублікаваныя ў «Виленском вестнике» кампілятыўныя нарысы літоўскай міфалогіі ўвайшлі ў кнігу «Літоўска-язычніцкія нарысы» (Вільня, 1890).
У пяці кнігах пад агульнай назвай «Успаміны Тэабальда» выдаў у Вільні (1890) свае апавяданні, успаміны, пераклады.
Творы
Теобальд. Друскеники и их окрестности // Виленский календарь на 1888 (високосный) год, Вильна: типография А. Г. Сыркина, 1887, с. 207—221. Теобальд. Драматические сочинения, Москва: Литография Московской театральной библиотеки Е. Н. Рассохиной, 1887 Воспоминания Теобальда, ч. 1: Воспоминания из путешествий. Вильна: типография М. Р. Ромма, 1890 Воспоминания Теобальда, ч. 2: Виленские воспоминания. Вильна: типография М. Р. Ромма, 1890 Воспоминания Теобальда, ч. 3: Динабургские воспоминания. Вильна: типография А. Г. Сыркина, 1890 Воспоминания Теобальда, ч. 4: Варшавские воспоминания. Типография п. ф. О. Завадзкого, 1890 Воспоминания Теобальда, ч. 5: Воспоминания общие. Беллетристика. Вильна: типография М. Р. Ромма, 1890 Литовско-языческие очерки. Вильна, 1890.
Крыніцы
Літаратура Гришкайте Реда. Барон фон Роткирх — автор «Литовской мифологии» // Вильнюс. 1994. № 4. С. 106—128. Лавринец Павел. Беллетрист Василий фон Роткирх // Вильнюс. 1996. № 4. С. 144—148. Лавринец Павел. Польская литература в творчестве В. А. Роткирха // Literatūra. 1996. Nr. 34 (1): Vilnius ir romantizmo kontekstai. P. 132—141. Griškaitė Reda. Baronas Vasilijus von Rotkirchas — «Lietuvių mitologijos autorius» // Lietuvių atgimimo istorijos studijos, t. 8: Asmuo: tarp tautos ir valstybės. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1996. P. 194—223. Świerczyńska Dobrosława. Zapomniane polonica rosyjskie: o życiu i pracach W. A. Rotkircha — tłumacza «Dziadów» // Pamiętnik Literacki. 1981. R. LXXVII, z. 2. S. 183—195. Лавринец П. М., Штакельберг Ю. М.,. Роткирх Василий Алексеевич // Русские писатели 1800—1917. Биографический словарь / Гл. ред. П. А. Николаев. — Москва: Большая Российская Энциклопедия, 2008. — Т. 5: П—С. — С. 374—375. — ISBN 978-5-85270-340-8. Griškaitė R. «Mineralinis miestelis», arba kurortinės kultūros pradžia Lietuvoje (pagal Vasilijaus von Rothkircho rankraštį «Užrašai apie Druskininkus») = «Минеральное местечко», или начало курортной культуры в Литве (по рукописи Василия фон Роткирха «Записки о Друскениках») = Mineralne miasteczko, albo początek kultury uzdrowiskowej na Litwie (według rękopisu Wailija von Rothkircha «Zapiski o Druskienikach». Vilnius: Vilniaus Dailės akademijos leidykla, 2003 Ławriniec P. Святочная демонология Теобальда (В. А. фон Роткирха) // Motywy demonologiczne w literaturze i kulturze rosyjskiej XI—XX wieku. Pod red. W. Kowalczyka, A. Orłowskiej. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2004. С. 85—90.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Літоўская міфалогія