На́сэр (, ), таксама Асуан, ас-Сад аль-Алі, — вадасховішча на рацэ Ніл у Егіпце і Судане, каля Асуанскай вышыннай плаціны. Плошча складае 5120 км², аб’ём — 156 км³, даўжыня — каля 500 км.
Вадасховішча створана ў 1970 годзе для развіцця суднаходства, ірыгацыі і энергетыкі, а таксама для барацьбы з паводкамі. Пры плаціне дзейнічае гідраэлектрастанцыя.
Вадасховішча атрымала назву ў гонар прэзідэнта Егіпта Гамаля Абдэля Насэра. Яго частка на тэрыторыі Судана вядомая як Нубійскае возера.
Катэгорыя:Вадасховішчы Егіпта Катэгорыя:Вадасховішчы Судана Катэгорыя:Ніл