Іван Якаўлевіч Файніцкі (рус. Иван Яковлевич Фойницкий, 1847, Гомельскі павет Магілёўскай губерні — 1913, Санкт-Пецярбург) — расійскі юрыст-крыміналіст, педагог, прадстаўнік сацыялагічнай школы крымінальнага права.Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 16. – С. 305.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 582.Голубева Л.Л. Иван Яковлевич Фойницкий (1847 – 1913) – выдающийся ученый-криминалист // Модернизация хозяйственного механизма сквозь призму экономических, правовых, социальных и инженерных подходов : сборник материалов XII Международной научно-практической конференции, 15 марта 2018 г. / Белорусский национальный технический университет ; пред. редкол. С. Ю. Солодовников. – Минск : БНТУ, 2018. – С. 91-92.

Біяграфія Нарадзіўся ў Гомельскім павеце Магілёўскай губерні (цяпер у межах Гомеля) у сям’і прыгонных, якія належалі графу Ф. Паскевічу. Здольнага да навукі хлопчыка заўважылі і аддалі вучыцца. Вучыўся спачатку ў Чарнігаўскай гімназіі (1857—1859), а з 1859 года — у Магілёўскай гімназіі, якую скончыў з залатым медалём у 1864 годзе і паступіў на юрыдычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Пакінуты па прадстаўленні прафесара А. П. Чабышава-Дзмітрыева пры ўніверсітэце пасля яго заканчэння (таксама з залатым медалём за сачыненне на тэму «Аб мерах прымусу да абвінавачаных, каб перашкодзіць ім ухіляцца ад следства і суда»), для падрыхтоўкі да прафесарскага звання, з верасня 1868 па май 1871 года ён чытаў курс крымінальнага права ў Аўдытарскім вучылішчы, якое пазней было пераўтворана ў Ваенна-юрыдычную акадэмію. У 1871 годзе пасля абароны магістарскай дысертацыі: «Ашуканства паводле рускага права» быў абраны дацэнтам юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта па крымінальным праве і накіраваны на два гады за мяжу (пазней тэрмін быў падоўжаны на 6 месяцаў). Слухаў лекцыі буйнейшых вучоных у Англіі, Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі, наведваў месцы зняволення, знаёміўся з вопытам і новымі ідэямі пра выпраўленне злачынцаў.

Пасля вяртання ў Расію, у 1873 годзе ён адкрыў у Санкт-Пецярбургскім універсітэце два курсы: агульны, крымінальнага права — для студэнтаў адміністрацыйнага разраду; і спецыяльны, па турэмазнаўстве — для ўсіх студэнтаў юрыдычнага факультэта.

Для заснаванага ў 1877 годзе пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце Санкт-Пецярбургскага юрыдычнага таварыства Файніцкі склаў праект статута. У працах гэтага таварыства Іван Якаўлевіч прымаў пастаянны ўдзел, неаднаразова займаў у таварыстве пасады сакратара савета, члена савета, таварыша старшыні і старшыні крымінальнага аддзялення. Па яго ініцыятыве пры таварыстве перад міжнароднымі пенітэнцыярнымі кангрэсамі — Пецярбургскім і Парыжскім — былі створаны камісіі, старшынёй якіх ён быў і якія прадставілі кангрэсам свае працы.

У 1873 годзе чытаў курс крымінальнага судаводства ў Імператарскім вучылішчы правазнаўства і курс энцыклапедыі права ў Імператарскім Александраўскім ліцэі; тады ж быў запрошаны Міністэрствам юстыцыі да ўдзелу ў выданні зводу статыстычных звестак па крымінальных справах. Усе гэтыя заняткі ён неўзабаве пакінуў, прыняўшы ў 1876 годзе пасаду таварыша обер-пракурора Крымінальнага касацыйнага дэпартамента Урадавага сената.

У 1881 годзе атрымаў ступень доктара крымінальнага права за дысертацыю: «Ссылка на Захадзе ў яе гістарычным развіцці і сучасным стане» і быў зацверджаны экстраардынарным (з 1882 года — ардынарным) прафесарам па кафедры крымінальнага права і судаводства ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце; з мая 1896 года і да канца жыцця меў званне заслужанага ардынарнага прафесара па той жа кафедры.

У 1897—1898 гадах — дэкан юрыдычнага факультэта. З чэрвеня 1898 года, пасля прызначэння сенатарам, лічыўся прафесарам па-за штатам, але фактычна працягваў займаць кафедру крымінальнага права і судаводства да пачатку 1913 года, калі яго месца заняў па прызначэнні яго былы вучань, прафесар Томскага ўніверсітэта Н. М. Розін. Іван Якаўлевіч Файніцкі тады аб'явіў аб паралельным з ім курсе крымінальнага судаводства і чытаў яго да дня смерці.

Быў адным з ініцыятараў стварэння ў Расіі асобных судоў для малалетніх.

Памёр 19 верасня (2 кастрычніка) 1913 года і быў пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковыя погляды Навуковыя даследаванні Файніцкага прысвечаны юрыдычным аспектам пакарання злачыннасці. Асноўнай яго работай лічыцца «Курс уголовного судопроизводства» (т. 1–2, 1884–1897) – першы грунтоўны выклад асноў крымінальнага працэсу.

Належыць да сацыялагічнай школы крымінальнага права, асноўным пастулатам якой з'яўляецца палажэнне аб розных фактарах, якія з'яўляюцца прычынамі злачыннасці - сацыяльна-эканамічных, фізічных, індывідуальных, псіхафізічных і г.д.. У далейшым гэтая школа падвяргалася сур'ёзнай крытыцы ў савецкія гады. Вялікую ўвагу надаваў мэтам, уласцівасцям і вынікам дзеяння пакарання на злачынцу. Асноўнай мэтай пакарання лічыў забеспячэнне бяспекі грамадства, а асноўнай яго ўласцівасцю – справядлівасць. Апроч іншага лічыў, што пакаранне павінна быць мэтазгодным, аднаўляльным (у выпадку памылкі правасуддзя), эканамічным для грамадства, але ў той жа час адчувальным для злачынца. У цэнтры навуковай дзейнасці Фёдарава было вывучэнне рускага крымінальнага справаводства і вывучэнне розных турэмных сістэм (у тым ліку і ў заходніх краінах). Вялікую ўвагу надаваў вывучэнню гісторыі сістэм пакарання ў розных краінах.

Крыніцы

Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург) Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскай гімназіі Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Памерлі ў 1913 годзе Катэгорыя:Памерлі 2 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1847 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 10 верасня