Падстраўнікавы сок, панкрэатычны сок — стрававальны сакрэт падстраўнікавай залозы, бясколерная вадкасць шчолачнай рэакцыі. Мае ферменты (трыпсін, хіматрыпсін, эластаза і інш.), якія ў працэсе стрававання расшчапляюць бялкі, тлушчы, вугляводы. У састаў падстраўнікавага соку ўваходзяць таксама мачавая кіслата, мачавіна, мікраэлементы. У чалавека падстраўнікавага соку за суткі выдзяляецца 1,5—2 л. Сакрэцыя кантралюецца нервовай і эндакрыннай сістэмамі. Фізіялагічныя стымулятары выдзялення падстраўнікавага соку — саляная і некаторыя іншыя кіслоты, жоўць, ежа. Літаратура
Катэгорыя:Страваванне