Паж () — у сярэдневяковай Заходняй Еўропе малады дваранін, які праходзіў першую ступень падрыхтоўкі да рыцарскага звання ў якасці асабістага слугі пры двары буйнога феадала ці караля. Пасля дасягнення 14-гадовага ўзросту ўзводзіўся ў збраяносцы. У 1711—1917 гадах у Расіі прыдворнае званне. Пажы і камер-пажы выконвалі розныя даручэнні царскай сям’і. З 2-й паловы 18 стагоддзя паж — выхаванец пажскага корпуса (прывілеяваная ваенна-навучальная ўстанова).
Літаратура
Катэгорыя:Рыцары