Паратырэоідны гармон (ад пара- + гр. thyreoeides = шчытападобны; паратгармон, паратырын) — бялкова-пептыдны гармон парашчытападобных залоз чалавека і млекакормячых.
Складаецца з 84 амінакіслотных астаткаў. Разам з кальцытанінам і вітамінам D рэгулюе абмен кальцыю і фосфару ў арганізме, паляпшае іх перанос праз біялагічныя мембраны. Канцэнтрацыя паратгармона ў крыві ад 0,1 да 0,5 мг/мл. Стымулюе ўтварэнне ў нырках кальцытрыёлу, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку.
Гамеастаз кальцыю і фосфару падтрымліваецца адэкватным паступленнем іх у арганізм, а таксама вітаміну D, нармальнай мінералізацыяй галоўнага назапашвальніка фасфатаў і кальцыю — шкілета. Лішак паратгармона ў арганізме прыводзіць да разбурэння касцявой тканкі, недахоп — да зніжэння колькасці кальцыю ў крыві. Прэпараты паратгармона выкарыстоўваюць у медыцыне.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пептыдныя гармоны