Рыгор Міхайлавіч Пажанян () — расійскі паэт.
Біяграфія У 1946 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (скончыў у 1952 годзе), адкуль яго два разы выключалі за падтрымку апальных сяброў і настаўнікаў (П. Р. Антакольскага і іншых). Друкаваўся з 1946 года. У паэтычных зборніках «Вецер з мора» (1955), «Жыццё жывых» (1960), «Вялікі альбо Ціхі» (1969), «Мачты» (1973), «Зімовы дом» (1975), «Чырвоны сон» (1978), «Макі» (1981), «Пагоня» (1983, Дзяржаўная прэмія Расіі 1986), «Апусканне» (1985), «Узгоркі Зямлі» (1987), «Хлеб мораў» (1989), «Абараняючы сваю крутасць» (1995, Дзяржаўная прэмія Расіі 1995) і інш. роздум пра час, лёс радзімы, сэнс чалавечага існавання, тэмы сяброўства і вайны, любоў да мора. Аўтар рэчытатываў, тэкстаў песень да кінафільмаў «Два берагі» («Смага»), «Песня пра сябра» («Шлях да прычала»), «Спадзяюся, кахаю і верую» («Цягнік у далёкі жнівень») і інш. Пісаў кінасцэнарыі, творы для дзяцей.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Расіі