Ігнацій Якаўлевіч Рэшка (пол. Ignacy Reszko, рус. Игнатий Яковлевич Решко, 1760 - 1830, Вільня) — астроном і , заслужаны прафесар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 289.Bieliński, Józef. Uniwersytet Wileński (1579-1831) T. 3. 1899-1900. S. 303-304.Bieliński, Józef (1848-1926). Stan nauk matematyczno-fizycznych za czasów Wszechnicy Wileńskiej : szkic bibliograficzny. 1890. S. 84-85.

Біяграфія Па паходжанню шляхціц Вялікага Княства Літоўскага.

Вучыўся ў кракаўскім кадэцкім корпусе. Служыў у Гарадзенскім батальёне міліцыі, створаным Антоніем Тызенгаўзам.

Атрымаў ступень доктара вольных навук і філасофіі і з 1782 года стаў ад'юнктам (памочнікам) у Віленскай астранамічнай абсерваторыі ў Марціна Пачобута-Адляніцкага, якому даводзіўся сваяком; гэту пасаду следам за ім заняў Цэзары Камінскі. У 1797 годзе пасля смерці Анджэя Стшэцкага па загаду імператара Паўла І узначаліў кафедру астраноміі ў Віленскім універсітэце:Калі імператар Павел наведаў астранамічную абсерваторыю, Рэшка паказаў манарху розныя прыборы і як імі карыстацца, прычым зрабіў усё вельмі ўмела. На пытанне імператара, колькі ў яго людзей у астраноміі, Пачобут адказаў, што да яго належыць толькі адзін чалавек, бо прафесар астраноміі памёр, і знайсці пераемніка надзвычай складана. Тады імператар загадаў, каб пераемнікам Стшэцкага стаў Рэшка. Узначальваў кафедру да 1808 года (да прыходу Яна Снядэцкага).

Чытаючы па тры паўтарагадзінныя лекцыі ў тыдзень, ён атрымліваў, як і ўсе іншыя прафесары Віленскага універсітэта, па 900 рублёў жалавання ў год. Для сваіх лекцый карыстаўся творам абата Нікаля Луі дэ Лакайля: «Leçons élémentaires d'astronomie géometrique et physique». Кожны навучальны год свайго двухгадовага курса Рэшка звычайна пачынаў з паўтарэння выкладзенага ў папярэднім годзе, прычым асаблівую ўвагу звяртаў на найбольш неабходныя для практычнай астраноміі моманты; потым ён пераходзіў да тлумачэння законаў руху нябесных цел і да доказу высноў іх тэорыі разам з выкладам прынцыпаў механікі і ўласцівасцяў канічных сячэнняў. Далей, разгледзеўшы формулы інтэрпеляцыі, ён раскрываў перад слухачамі крыніцы розных дзеянняў і паказваў метад даследавання тых жа дзеянняў у колькасных адносінах. Пры гэтым ён практыкаваў слухачоў як у вылічэнні ўжо зробленых назіранняў, так і ў адкрыцці будучых нябесных з'яў.

Рэшку крытыкавалі за слабое веданне матэматыкі, таму лекцыі звычайна адбываліся ў навукова-папулярнай форме.

Пра яго ў Вільні распаўсюджваны быў папулярны вершык:Oto pan Reszka — co na dole mieszka; co patrzy na gwiazdy, a nie widzi co każdy.У 1812 годзе Рэшка стаў заслужаным прафесарам Віленскага універсітэта. Абіраўся візітатарам вучылішчаў Мінскай, Гродзенскай і Беластоцкай губерні. На песніі працаваў цэнзарам кніг. У 1830 годзе быў стацкім саветнікам.

Пахаваны на могілках каля касцёла святога Стэфана ў Вільні. Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Стацкія саветнікі Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраў Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Памерлі ў 1830 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1760 годзе

Катэгорыя:Выкладчыкі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Астраномы Катэгорыя:Віленская астранамічная абсерваторыя