Баляслаў Канстанцін Данілавіч Трусаў (1832 ці 1833, Барысаў — пасля 1866) - рэвалюцыянер, народнік.
Біяграфія Брат Антона Трусава. Скончыў Мінскую гімназію, Маскоўскі педагагічны інстытут (1853). Настаўнічаў у Маскве. Быў блізкі да рэвалюцыйнага таварыства Мікалая Ішуціна, член польскага падпольнага камітэта ў Маскве, які дапамагаў удзельнікам паўстання 1863—64 гадоў. У 1866 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць па т.зв. «каракозаўскай справе» (замах на імператара Аляксандра II). На следстве выявілася дачыненне Трусава да ўцёкаў Яраслава Дамброўскага з-пад варты ў Маскве (1864) і да планаў рэвалюцыянераў арганізаваць уцёкі Мікалая Чарнышэўскага з Сібіры. Аднак у поўным аб’ёме сувязі Трусава з падполлем не былі раскрыты. У снежні 1866 вызвалены пад нагляд паліцыі. Далейшы лёс невядомы.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 538.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2001. – Т. 6., кн. 1. – С. 524.
Кісялёў Генадзь. Беларускі рэвалюцыянер Антон Трусаў // Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка. Мінск: Медысонт, 2009. С. 220.
Спасылкі
Крыніцы
Катэгорыя:Народнікі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаве