Мазырскае радовішча каменнай солі — радовішча ў Гомельскай вобласці, за 5 км на поўдзень ад г. Мазыр. Адкрыта ў 1963 годзе. Паклады звязаны з познадэвонскай саляноснай фармацыяй, прымеркаваны да скляпення Мазырскай саляна-купальнай структуры ў Прыпяцкім прагіне. Соль залягае пластамі на глыбіні 699—734 м, мае ад 81 да 99,9 % хлорыстага натрыю, ад 0,42 да 3,48 % нерастваральных рэшткаў. Прамысловыя запасы каля 600 млн т. Ускрытая магутнасць ад 499 да 767 м. Распрацоўваецца метадам падземнага вышчалочвання. На базе радовішча працаваў расолапромысел адкрытага акцыянернае таварыства «Мазырсоль» па вытворчасці кухоннай солі гатунку «Палессе».

Літаратура

Катэгорыя:Геалогія Мазырскага раёна Катэгорыя:Прыпяцкі прагін Катэгорыя:Радовішчы Беларусі