Віхранскае радовішча мелу — радовішча за 1,5 км на поўдзень ад в. Новыя Віхраны Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Разведаныя запасы 1,37 млн т. Мел белы, шаравата-белы шчыльны, трэшчынаваты. Магутнасць карыснай тоўшчы 9—14,5 м (уся не пройдзена), ускрышы (гліны, суглінкі, супескі) 1—6 м. Мел прыдатны на вытворчасць вапны і вапнаванне кіслых глеб. Радовішча распрацоўвалася кар’ерам Дзяржкамсельгастэхнікі.
Літаратура
Катэгорыя:Геалогія Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Радовішчы Беларусі