Антоні Мяжынскі (пол. Antoni Julian Mierzyński, 29 снежня 1829, Кратошын - 27 жніўня 1907, Варшава — польскі філолаг, даследчык літоўскай міфалогіі.Mierzyński Antoni Julian // Polski Słownik Biograficzny, tom XXI wyd. 1976 s. 27-28.
Біяграфія У 1849 годзе скончыў гімназію ў Востраве Вялікапольскім, пасля чаго запісаўся ва ўніверсітэт у Берліне, дзе вывучаў класічную філалогію. У 1857 у Берліне атрымаў доктарскую ступень на аснове дысертацыі «De vita, moribus scriptisque latinis Sebastiani Fabiarii Acerni» (Берлін, 1857), пасля чаго стаў настаўнікам грэчаскай мовы ў гімназіі Марыі Магдалены ў Познані і членам Таварыства сяброў навук у Познанія. У 1862 г. быў прызначаны прафесарам Галоўнай школы ў Варшаве. 18 сакавіка 1863 атрымаў пасаду экстраардынарнага прафесара, а ў 1864 г. стаў ардынарным прафесарам. Выкладаў (з верасня 1863 г.) грэчаскую граматыку, грэчаскія старажытнасці, міфалогію грэкаў і рымлян, а таксама тлумачыў выбраных грэчаскіх аўтараў, імкнучыся азнаёміць студэнтаў з найноўшымі вынікамі навуковых даследаванняў, перадусім у галіне параўнальнай міфалогіі. У 1869 г., пасля ліквідацыі Галоўнай школы, застаўся прафесарам расійскага Варшаўскага ўніверсітэта, у сувязі з чым узнікла неабходнасць атрымаць новую доктарскую ступень, якую ён атрымаў у Пецярбургу на аснове дысертацыі «Исследование о Персее у древних эпиков, логографов, лириков, трагиков и комиков» (Варшава, 1872). У 1878—81 гг. быў дэканам Гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта. У 1888 г. выйшаў на пенсію і прысвяціў сябе выключна навуковай працы.
Даследаванні літоўскай міфалогіі Галоўнай галіной даследаванняў Мяжынскага была рэлігія старажытных балтаў. Ён прыйшоў да гэтага праз зацікаўленасць моднай тады ў навуковым свеце параўнальнай міфалогіяй. Пра гэта сведчыць праца «Прычынкі да параўнальнай міфалогіі» («Biblioteka Warszawska» 1867, т. 2). З 1865 г. ён заняўся галоўнымі крыніцамі, датычнымі вераванняў старажытных балцкіх народаў, і застаўся верны гэтаму зацікаўленню да канца жыцця. Вывучаў гэтыя крыніцы, супастаўляў іх паміж сабой і апрацоўваў усю даступную яму гістарычную, фалькларыстычную і этнаграфічную літаратуру; апрача таго, шукаў інфарматараў, якія ведалі літоўскую ці латышскую мовы, кансультаваўся таксама з гісторыкамі і археолагамі. У выніку паўставалі крыніцазнаўчыя працы, такія як «Ян Ласіцкі. Крыніцы да літоўскай міфалогіі» («Roczn. Tow. Nauk. Krak.» т. 17: 1870, руская версія 1878), і перадусім «Mythologiae Lituanicae Monumenta. Крыніцы да літоўскай міфалогіі» (Варшава, 1892—6, ч. I—II). Ён крытычна ацэньваў надзейнасць крыніц, правільнасць міфічнай інфармацыі і рэзка крытыкаваў даследчыкаў міфалогіі рамантычнай традыцыі Тэадора Нарбута і Юзафа Ігната Крашэўскага за іх вольную інтэрпрэтацыю крыніц.
Меншае значэнне маюць іншыя яго кампілятыўныя працы, якія часта агучваліся як даклады на з'ездах расійскіх археолагаў. Мяжынскі удзельнічаў і выступаў з дакладамі на з'ездах: у 1874 г. у Кіеве, у 1890 г. у Маскве, у 1893 г. у Вільні, у 1896 г. у Рызе. Апрача таго, выступіў на міжнародным з'ездзе археолагаў у Будапешце ў 1890 г.
Публікацыі Przyczynki do mytologii porównawczej. Warszawa, 1867.
Jan Łasicki, źródło do mytologii litewskiej. Kraków, 1870.
Co znaczy Sicco : studyum archeologiczno-literackie. Lwów, 1891.
Mythologiae Lituanicae Monumenta. Źródła do mytologii litewskiej od Tacyta do końca XIII w. Warszawa, 1892.
Przysięga Kiejstuta. Poznań, 1894.
O władzy Criwe'go nad wszystką Litwą i jej sąsiadami. Petersburg, 1894.
Mythologiae Lituanicae Monumenta. Źródła do mytologii litewskiej. Cz. 2, Wiek XIV i XV. Warszawa, 1896.
Romowe: rozprawa archeologiczna. Poznań, 1900.
Спасылкі
Крыніцы
Катэгорыя:Памерлі ў 1907 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1829 годзе Катэгорыя:Філолагі Польшчы
Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Літоўская міфалогія