Міністэрства энергетыкі Літоўскай Рэспублікі — орган урада Літоўскай Рэспублікі. Рэалізуе палітыку ўрада Літвы ў паліўна-энергетычным комплексе і паставак энергіі на рынак краіны.
Яго дзейнасць рэгулюецца Канстытуцыяй Літоўскай Рэспублікі, указамі Прэзідэнта і прэм’ер-міністра і законамі, прынятымі Соймам.
Міністэрства энергетыкі Літвы было арганізавана пасля аднаўлення незалежнасці Літвы, а 22 кастрычніка 1990 г. Урадам Літвы былі пацверджаны нарматыўныя акты міністэрства. 1 мая 1997 года міністэрства было скасавана і выкананне функцый было перададзена міністэрству эканомікі. Пасля рэформы міністэрства эканомікі 27 студзеня 2009 г. міністэрства энергетыкі было адноўлена.
Катэгорыя:Міністэрствы Літвы