«Акінатар» — кампутарная інтэрнэт-гульня, распрацаваная двума французскімі праграмістамі ў 2007 годзе. Гулец павінен загадаць любога персанажа, а джын Акінатар — галоўны персанаж гульні — павінен адгадаць. У якасці персанажа могуць выступаць як рэальныя асобы, так і выдуманыя персанажы з любых твораў: фільмаў, казак, кампутарных гульняў, серыялаў і гэтак далей. Акінатар задае 30 пытанняў. У яго ёсць дзве дадатковыя спробы (у кожнай з якіх некалькі дадатковых пытанняў) на той выпадак, калі ён не змог адгадаць загаданага гульцом персанажа за адведзеныя 30 пытанняў. Ці, наадварот, ён можа задаць менш пытанняў, калі змог адгадаць персанажа хутчэй. Калі ён не ведае вашага персанажа, яго можна дадаць.
Згодна з Google Trends, гульня стала папулярнай у лістападзе 2008 года. У цяперашні час гульня прадстаўлена на 16 мовах. Таксама існуе мабільная версія «Акінатар».
Структура пытанняў На кожнае пытанне прапануецца выбраць адзін з пяці варыянтаў адказу па ступені адпаведнасці: «Так», «Магчыма часткова», «Я не ведаю», «Хутчэй не, не зусім», «Не». Пасля таго, як гулец адказаў на пытанне, Акінатар задае наступнае.
Прыклады пытанняў Акінатара: «Ваш персанаж існуе насамрэч?», «Ваш персанаж жанчына?», «Ваш персанаж носіць вусы?», «Ваш персанаж — герой мультфільма?».
Прынцып працы праграмы Акінатар пачынае з больш агульных пытанняў, і кожнае наступнае пытанне носіць удакладняючы характар. Такім чынам ён фільтруе прыдатных і непрыдатных персанажаў. Акінатар запамінае, як усе гульцы адказалі на тое ці іншае пытанне пры загадванні таго ці іншага персанажа, і такім чынам на кожнага персанажа ствараецца нейкі рэестр аб тым, як адказвалі гульцы на пытанні аб ім, і калі дадзены гулец адкажа на пытанні гэтак жа, то Акінатар адгадае загаданага гульцом персанажа. Калі Акінатар не змог адгадаць персанажа, то ён прапануе ўвесці імя, пасля чаго запамінае яго і ўсе адказы, якія даваў дадзены гулец на пытанні пра гэтага персанажа. І калі іншы гулец загадае гэтага ж персанажа, то Акінатар зможа ўжо яго адгадаць. Такім чынам, колькасць персанажаў, вядомых Акінатару, увесь час павялічваецца. У выпадку, калі Акінатар не адгадаў персанажа, то ён паказвае гульцу магчымых персанажаў, якіх ён думаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Возможное внутреннее устройство игры (PDF-презентация от автора поста)
Катэгорыя:Машыннае навучанне Катэгорыя:Аднакарыстальніцкія відэагульні Катэгорыя:Забаўляльныя сайты Катэгорыя:Гульні для Windows Phone Катэгорыя:Гульні для Android Катэгорыя:Гульні для iOS Катэгорыя:Відэагульні 2007 года Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта Катэгорыя:Браўзерныя гульні Катэгорыя:Відэагульні паводле алфавіта