Палеагея — біягеаграфічнае царства. Займае ў асноўным трапічныя раёны Усходняга паўшар’я Зямлі. Уключае Інда-Малайскую біягеаграфічную вобласць, Мадагаскарскую біягеаграфічную вобласць, Палінезійскую біягеаграфічную вобласць і Эфіопскую біягеаграфічную вобласць. Для флоры і фаўны Палеагеі характэрны расліны і жывёлы старажытнай Гандваны, у т. л. дваякадыхальныя рыбы, чарапахі (паходзяць з міяцэну і пліяцэну), страусы, хобатныя, чалавекападобныя малпы і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Біягеаграфічныя рэгіёны