Прысожскі край — беларуская газета Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, заснаваная 5 мая 1932 г. пад назвай «Калгасны шлях». У 1943 г. выходзіла пад назвай «За Радзіму!». Пасля вызвалення раёна ад нямецкай акупацыі зноў выходзіла пад назвай «Калгасны шлях» да 1963 г. У 1965 г. адрадзілася пад назвай «Ленінскае слова» і ў 2007 г. атрымала цяперашнюю назвуЗгодна даведкі Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіПериодические районные издания Могилевской области. Выдаецца на беларускай і рускай мовах. Галоўны рэдактар В.У. Гарадзецкая.

Вядомыя асобы выдання Павел Віктаравіч Вераб’ёў Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка

Цікавыя факты Нягледзячы на перамены назваў за газетай замацавалася мянушка "ленінка", па аналогіі з назвай выдання ў 1965-2007 ггПрысожскі край // База «СМІ Беларусі».

Радыёпраграма «Будні Слаўгарадчыны» Мясцовая радыёперадача была заснавана ў 1966 г. пры рэдакцыі газеты і дзейнічала да 1986 г.Оксана Немцова. «ДОБРАЙ РАНIЦЫ! ВАС ВIТАЕ РАЁННАЕ РАДЫЁВЯШЧАННЕ «БУДНI СЛАӮГАРАДЧЫНЫ» // Прысожскі край, 14.02.2019. У 1996 г. адрадзілася пры райвыканкаме пад назвай «Будні Слаўгарадчыны», але выйшла ў эфір толькі ў 1997 г. У 2000-х гг. праграму радыёвяшчання зноў далучылі да рэдакцыі газеты ў якасці аддзела радыёвяшчання. Пасля адмовы ад праваднога вяшчання «Будні Слаўгарадчыны» выходзілі на ультракароткіх хвалях РТПС «Палынкавічы». У 2013 г. радыёперадача выходзіла па панядзелках у 22:05, а ў 2014 г. па серадах: кожную 1-ю, 3-ю і 5-ю у 6:25 і 11:40, а кожную 2-ю і 4-ю — ў 11:40. У 2016 г. «Будні Слаўгарадчыны» перасталі выходзіць у эфір у сувязі з адмовай ад раённага радыёвяшчання па фінансавых прычынах. У інтэрнеце захаваўся архіўны запіс перадачы, прысвечанай 75-годдзю вызвалення раёна ад нямецкай акупацыі, эфір выпуску вёўся на рускай і беларускай мовахрайонное радио — Будни Славгородщины // Dudka.netрайонное радио – Будни Славгородщины // Vagant-music.com. Згодна базе «СМІ Беларусі», дзе перадачу памылкова назвалі «Голас Слаўгарадчыны», у эфір выходзілі рубрыкі: “Маладзёжны мерыдыян”, “Здаровы лад жыцця”, “Будні раёна”, “Усё аб прыгажосці”, “Радыё-бібліятэка”, “Крыху аб дзецях” “Святкаванні”Голас Слаўгарадчыны // База «СМІ Беларусі».

Крыніцы

Спасылкі Сайт газеты Telegram-канал Facebook Старонка на Аднакласніках TikTok Instagram Старонка УКантакце Прысожскі край. Архив номеров

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Слаўгарадскі раён