Габрыель Жанчынскі (пол. Gabriel Rzączyński, 6 ліпеня 1664 г., Падляшша - 12 лістапада 1737 г. у Гданьску) — езуіт, фізіограф, натураліст, пачынальнік заалогіі ў Рэчы Паспалітай.
Біяграфія Нарадзіўся на Падляшшы. У 1682 годзе ў Кракаве ўступіў у ордэн езуітаў. У 1687–1691 гадах выкладаў граматыку і паэтыку ў Любліне і Львове. У 1692–1696 гадах вывучаў тэалогію ў Кракаве. На мяжы XVII і XVIII стагоддзяў (у 1697-1708 гадах) ён выкладаў рыторыку ў Торуні, Любліне і Познані, а да 1710 года — філасофію ў Луцку. На працягу наступных некалькіх гадоў (да 1717 года) заставаўся ў Львове, дзе чытаў лекцыі па філасофіі і маральнай тэалогіі, адначасова выконваючы абавязкі прэфекта навук. У наступныя гады ён быў прэфектам школ у Гданьску, затым займаў пасаду рэгента семінарыі ў Сандаміры, а ў 1721-1724 гадах — рэктара у Астрожскім калегіуме. У 1725–1737 гадах ён быў спаведнікам у Гданьскім калегіуме. Памёр 12 лістапада 1737 года ў Гданьску. Пахаваны хутчэй за ўсё ў крыпце касцёла святога Ігната ў Гданьску.
У 1921 годзе на мурах былога езуіцкага калегіума ў Сандаміры была адкрыта памятная дошка ў яго гонар.
Творчасць
Для навучання рыторыкі выдаў кнігу «Gemmae antiquiorum quinquaginta et triorum poetarum» (Познань, 1700) — зборнік выпісак са старажытных паэтаў, падабраныя да пэўных шляхецкіх гербаў Рэчы Паспалітай.
Шмат падарожнічаў па краіне, і яго самая важная праца - першае вялікае апісанне прыроды Рэчы Паспалітай «Цікавая натуральная гісторыя Польскага каралеўства, Вялікага Княства Літоўскага і далучаных правінцый» (Historia naturalis curiosa Regni Poloniae, Magni Ducatus Lithuaniae XX divisa), апублікаваная ў 1721 годзе ў Сандаміры. Працягам гэтай працы з'яўляецца «Дадатак да натуральнай гісторыі Польскага каралеўства, Вялікага Княства Літоўскага і далучаных правінцый» (Auctuarium historiae naturalis), апублікаваны ў Гданьску ў 1742 і 1745 гадах, пасля смерці аўтара.
Прыродазнаўчыя публікацыі Жанчынскага былі знойдзены ў прыватных бібліятэках шматлікіх натуралістаў таго часу, у тым ліку: Карл Ліней і Ганс Слоан.
Рачынскі пісаў свае творы толькі на лаціне, улічваючы як мёртвую, так і жывую прыроду, і асабліва апісваў тое, што было для яго незвычайным і цікавым. Акрамя апісанняў жывёл (асабліва птушак і насякомых) і раслін, ён таксама апісваў землі, горы, рэкі, моры, мінералы, травы, а таксама хваробы і будову чалавечага цела. Сярод птушак ён апісаў і пералічыў больш за 100 відаў (яго працы і польскія назвы птушак выкарыстоўваў у сваіх даследваннях Канстанцін Тызенгаўз)Fedorowicz Zygmunt , Fauna Polski w dziełach o. Gabriela Rzączyńskiego T.J. (1664–1737), Zakład Narodowy im. Ossolińskich – Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, Wrocław 1966. S. 46-48.. Для кожнага віду даецца кароткае і дакладнае апісанне. Яго працы адрозніваюцца незвычайнай стараннасцю і дбайнасцю, але яны не пазбаўленыя забабонаў і памылак. Жанчынскі не быў навукоўцам, схільным да правядзення ўласных эмпірычных назіранняў, інфармацыю ён браў пераважна з ранейшых даследаванняў. Аднак яго працы з'яўляюцца першымі краязнаўчымі трактатамі, напісанымі ў Рэчы Паспалітай, што робіць іх каштоўнай крыніцай ведаў пра тое, як яе жыхары ўспрымалі навакольную прыроду.
Дзякуючы багаццю сабранага матэрыялу і яго грунтоўнаму апісанню (у т.л. каля 360 відаў жывёл) Жанчынскі лічыцца пачынальнікам заалогіі ў Рэчы Паспалітай.
Працы
Gemmae antiquiorum quinquaginta et trium poetarum, stemmatibus Polonorum omnibus, Poznań 1700, 2-е выданне: Gemmae antiquiorum sexaginta poetarum, stemmatibus Polonorum omnibus, Poznań 1702; 3-е выданне (пашыранае): Armamentarium Regni Poloniae seu Gentilitia nobilitatis Lechicae, Magnique Ducatus Lituaniae arma, Poznań 1715 Fortuna campi-domina in gentilitio campo virtutibus, meritis, fama, gloria fertili, Poznań, 1712 Historia naturalis curiosa Regni Poloniae, Magni Ducatus Lituaniae annexarumque provinciarum in tractatus XX divisa, Sandomierz 1721; пашыранае выданне: Auctarium historiae naturalis Regni Poloniae Magnique Ducatus Lituaniae annexarumque provinciarum in puncta XX, Gdańsk 1745
Літаратура Bibliografia Literatury Polskiej „Nowy Korbut”, red. Kazimierz Budzyk, t. 3, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1965, s. 197. Daszkiewicz Piotr, Heurtel Pascale, Historie de l’exemplaire de l’Actuarium Historiæ naturalis Regni Poloniæ Magnique Ducatûs Lithuaniæ... de Georges-Leclerc Buffon (1707-1788) et quelques remarques sur l’edition du livre de Gabriel Rzączyński, „Organon”, nr 35 (2006), s. 103–113. Fedorowicz Zygmunt , Fauna Polski w dziełach o. Gabriela Rzączyńskiego T.J. (1664–1737), Zakład Narodowy im. Ossolińskich – Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, Wrocław 1966. Maciesza Aleksander, G. Rzączyński S.J. – pierwszy fizjograf Polski, Polskie Towarzystwo Krajoznawcze, Sandomierz 1921. Pękacka-Falkowska, K., & Węglorz, J. Gabriel Rzączyński, S.J. (1667–1737), the Gdańsk Scholars, and the Making of Natural History in the Commonwealth of Poland–Lithuania. Journal of Jesuit Studies, 2025, 12(2), 237-280.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1664 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1737 годзе Катэгорыя:Біёлагі Польшчы