Беларуска-панамскія адносіны — дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Панама; устаноўлены 22 кастрычніка 1998 года. У маі 1998 года у г. Картахене (Калумбія) у рамках пасяджэння Каардынацыйнага бюро міністраў замежных спраў краін-членаў Руху недалучэння адбылася сустрэча першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з намеснікам Міністра замежных спраў Панамы. У верасні 2005 года ў рамках 60-й сесіі Генасамблеі ААН адбылася двухбаковая сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Віцэ-прэзідэнтам — Міністрам замежных спраў Рэспублікі Панама. У сакавіку 2005 года ў ходзе візіту ў Панаму беларускай дэлегацыі дзелавых колаў Пасол Беларусі ў ЗША правёў сустрэчы з першым Віцэ — прэзідэнтам-Міністрам замежных спраў Панамы, Міністрам эканомікі і фінансаў Панамы. У 2016 годзе Беларусь атрымала статус назіральніка ў Лацінаамерыканскім парламенце (ПАРЛАЦІНА), штаб-кватэра якога размешчана ў Панаме. У лістападзе 2018 года адбыўся першы ў гісторыі беларуска-панамскіх адносін візіт высокага ўзроўню — Панаму наведаў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакоў Я. А. У рамках візіту былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, гандлю і прамысловасці, Панамскай гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты. У 2017 і 2022 гадах беларуская дэлегацыя на ўзроўні намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў прыняла ўдзел у рабоце Асамблеі ПАРЛАЦІНА, што дазволіла актывізаваць кантакты на парламенцкім узроўні з прадстаўнікамі Панамы. У маі 2021 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі Аўсянкі М. Л. з Міністрам замежных спраў Панамы Э.Мунье. У снежні 2024 года беларуская дэлегацыя на ўзроўні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Хаменка С. М. прыняла ўдзел у рабоце Асамблеі ПАРЛАЦІНА.

Калумбія