Прэтарыйскае пагадненне — пагадненне, падпісанае паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Руандай 30 ліпеня 2002 года ў кантэксце Другой кангалезскай вайны. Пасярэднікам выступілі ПАР і ААН. Паводле дакумента, Руанда павінна была вывесці свае войскі з кангалезскай тэрыторыі, у той час як ДР Конга — рэпатраваць былых руандыйскіх вайскоўцаў і правесці разбраенне атрадаў «інтэрахамвэ». Тэрмін на выканання пагаднення быў вызначаны 90 дняміВыступление президента Демократической Республики Конго генерала-майора Жозефа Кабилы.
Выкананне пагаднення затрымлівалася. 27 верасня руандыйцы пачалі пакідаць краіну, а 5 кастрычніка Руанда абвясціла аб завяршэнні вываду свайго кантынгенту.
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 30 ліпеняКатэгорыя:Ліпень 2002 годаКатэгорыя:Другая кангалезская вайнаКатэгорыя:2002 год у палітыцыКатэгорыя:Міжнародныя дагаворы