«Калыханка для мужчын» — савецкі мастацкі фільм паводле апавядання Юрыя Якаўлева «Дзяўчына з Брэста».
Сюжэт Клаўдзія Іванаўна, маці дзесяцікласніка Колі, падчас вайны выратавала жыццё лейтэнанту, стаўшы пасля яго жонкай. Потым муж памёр, і маладая жанчына адна гадавала сына. Маці стала для хлопчыка першым сябрам. Нічога не хаваў ад яе Коля, пакуль у яго жыцці не з’явілася Валя, прыгожая бестурботная дзяўчына. І зусім нечакана прыйшла ў хату бяда — Клаўдзія Іванаўна аслепла, адбілася франтавое раненне. Гора не зламала мужную жанчыну, яна была ўсё такой жа бадзёрай і ветлай. Коля паступае працаваць. І калі Валя раскрываецца перад ім, спрабуючы змяніць яго адносіны да маці, Коля робіць свой выбар…
Катэгорыя:Фільмы-меладрамы СССР