Panic! at the Disco — амерыканскі поп-рок-гурт з Лас-Вегаса, які існаваў у 2004—2023 гадах. З 2015 года да свайго закрыцця гурт фактычна з'яўляўся сольным праектам фронтмена Брэндана Уры.

Музычны стыль і ўплывы Panic! at the Disco апісваюць як поп-рок, барочны поп, электрапоп, альтэрнатыўны рок, поп-панк, эма, эма-поп, дэнс-панк, поп, дэнс-поп і сінт-поп.

Брэндан Уры называе такія гурты і выканаўцаў, як Фрэнк Сінатра, Queen, Дэвід Боўі, Том Дэлонж, Weezer, Green Day і My Chemical Romance, найбольш уплывовымі на яго.

Удзельнікі гурта Канчатковы склад

Брэндан Уры — вакал, гітара, клавішныя (2004–2023, 2025); бас-гітара (2005–2018); барабаны, перкусія (2015–2023)

Гастрольныя ўдзельнікі

Дэн Паўловіч — ударныя, перкусія, бэк-вакал (2013–2023, 2025) Крыс Баўтыста — труба (2016–2023, 2025) Эрм Навара — трамбон (2016–2023, 2025) Джэсі Молой — саксафон (2016–2023, 2025) Ніколь Роў — бас-гітара, бэк-вакал (2018–2023, 2025) Майк Наран — гітары, бэк-вакал (2018–2023, 2025) Кіяра Ана Перыка — альт (2018–2023, 2025) Лія Мецлер — віяланчэль (2018–2023, 2025) Laurann Angel — скрыпка (2025)

Былыя

Раян Рос — гітары, вакал, клавішныя (2004–2009) Спенсер Сміт — ударныя, перкусія, часам бэк-вакал (2004–2015, госць 2025) Брэнт Уілсан — бас-гітара (2004–2006) Джон Уокер — бас-гітара, клавішныя, гітара, бэк-вакал (2006–2009) Далан Уікс — бас-гітара, клавішныя, гітары, вакал (2010–2015; гастролі 2009–2010, 2015–2017)

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

A Fever You Can't Sweat Out (2005) Pretty. Odd. (2008) Vices & Virtues (2011) Too Weird to Live, Too Rare to Die! (2013) Death of a Bachelor (2016) Pray for the Wicked (2018) Viva Las Vengeance (2022)

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Поп-рок-гурты ЗША Катэгорыя:Поп-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія зніклі ў 2023 годзе