Саве́ты - калегіяльныя прадстаўнічыя органы ўлады, якія абіраліся на пэўны тэрмін у Расійскай імперыі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг., на землях былой Расійскай імперыі палчас рэвалюцыйных падзей 1917-1921 гг., а таксама ў шэрагу краін свету падчас рэвалюцыйнага крызісу пасля Першай сусветнай вайны ў 1918-1923 гг.
Саветы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг. 8 сакавіка 1905 г. у горадзе Алапаеўску быў створаны першы ў Расійскай імперыі Савет рабочых дэпутатаў. Увесну 1905 г. падобныя Саветы ўзніклі ў іншых уральскіх гарадах (Ніжні Тагіл, Мотавіліха, Надзеждзінск). Але яны дзейнічалі ў межах асобных прадпрыемстваў і выконвалі хутчэй функцыі прафсаюзаўПервая русская революция: взгляд сквозь столетие / отв. ред. А.П. Карелин, С.В. Тютюткин. - Москва: Памятники исторической мысли, 2005. - С. 239..
Традыцыйна ў расійскай гістарыяграфіі лічыцца, што першым агульнагарадским Саветам стаў Савет упаўнаважаных, арганізаваны 15 мая 1905 г. рабочымі тэкстыльных прадпрыемстваў Іванава-Вазнясенска. Ён узнік падчас стачкі, што працягвалася на прадпрыемствах горада з 12 мая па 23 ліпеня 1905 г., у якой удзельнічалі, паводле падлікаў розных даследчыкаў, ад 30 да 70 тыс. рабочыхНовиков А.В. Иваново-Вознесенская общегородская стачка 1905 года: новые ракурсы изучения // Исторический журнал: научные исследования. - 2013. - № 6 (18). - С. 528-531.. У Іванава-Вазнясенскі савет быў абраны 151 чалавек паводле нормы: адзін дэлегат на 500 рабочых ад прадпрыемтваў з колькасцю работнікаў больш за тысячу чалавек. Выбары праходзілі шляхам адкрытага галасавання. Савет кіраваў стачкай, вёў перамовы з уладамі і адміністрацыяй прадпрыемстваў, займаўся харчовым забеспячэннем забастоўшчыкаў, арганізаваў рабочую міліцыю для аховы парадку ў горадзе і абароны фабрык ад штрэйкбрэхераў. У пэўнай ступені Савет стаў органам гарадскога самакіравання, узяўшы на сябе функцыі арганізацыі бяспекі ў горадзе і наклаўшы забарону на гандаль алкаголем і павышэнне коштаў на прадукты харчавання. Савет спыніў сваю дзейнасць 19 ліпеня 1905 г. у сувязі з рашэннем аб спыненні стачкі, паколькі адміністрацыі прадпрыемстваў пайшлі на частковыя саступкі рабочымНовиков А.В. Иваново-Вознесенская общегородская стачка 1905 года: новые ракурсы изучения // Исторический журнал: научные исследования. - 2013. - № 6 (18). - С. 531-539.Первая русская революция: взгляд сквозь столетие / отв. ред. А.П. Карелин, С.В. Тютюткин. - Москва: Памятники исторической мысли, 2005. - С. 237-240..
У 1905 г. Саветы рабочых, чыгуначных, казачых, матроскіх, батрацкіх і сялянскіх дэпутатаў былі арганізаваны ў 62 населеных пунктах Расійскай імперыі, у тым ліку з 33 гарадах. Пік арганізацыі Саветаў прыходзіўся на кастрычнік-лістапад 1905 г.Первая русская революция 1905-1907 гг. и международное революционное движение, ч. I. - Москва: Госполитиздат, 1955. - с. 130.Первая русская революция: взгляд сквозь столетие / отв. ред. А.П. Карелин, С.В. Тютюткин. - Москва: Памятники исторической мысли, 2005. - С. 335.. Дэпутаты выбіраліся паводле вытворчага прынцыпу - ад калектываў рабочых прадпрыемстваў, на сельскіх сходах і г.д. Саветы кіравалі агульнагарадскімі стачкамі, займаліся арганізацыяй узаемадапамогі і часта, ва ўмовах часовага замяшальніцтва царскіх уладаў, бралі на сябе некаторыя функцыі мясцовай улады, абапіраючыся на арганізаваныя імі баявыя рабочыя дружыны. Найбуйнейшым сярод іх быў Пецярбургскі Савет рабочых дэпутатаў. Ён быў арганізаваны 13 кастрычніка 1905 г. К сярэдзіне лістапада 1905 г. у яго склад уваходзілі 562 дэпутаты. Яны прадстаўлялі 181 прадпрыемства і 16 прафсаюзаў горадаhttps://encspb.ru/object/2804022759. Была ўстаноўлена норма прадстаўніцтва - адзін дэпутат ад 500 рабочых, якая, аднак, выконвалася дастаткова адвольна - у Савеце былі прадстаўнікі і ад дробных майстэрняў з колькасцю 30-40 працаўнікоў. Без выбараў у Савет і яго выканаўчы камітэт былі кааптаваны 44 прадстаўнікі цэнтральных і мясцовых арганізацый Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Бунда і Польскай сацыялістычнай партыі. Усяго сацыял-дэмакраты складалі каля 65% членаў Савета, сацыялісты-рэвалюцыянеры - каля 13%Морской А. Исход российской революции 1905 года и правительство Носаря. - Москва, 1911. - С. 76-113.Первая русская революция: взгляд сквозь столетие / отв. ред. А.П. Карелин, С.В. Тютюткин. - Москва: Памятники исторической мысли, 2005. - С. 298-299.. Падчас паўстанняў у снежні 1905 г. у Маскве і некаторых іншых гарадах Саветы ажыццяўлялі кіраўніцтва імі, выконваючы ролю рэвалюцыйных органаў улады. Пасля падаўлення снежаньскіх паўстанняў яны былі ліквідаваны царскім урадам, а іх дэпутаты падвяргаліся рэпрэсіямПервая русская революция: взгляд сквозь столетие / отв. ред. А.П. Карелин, С.В. Тютюткин. - Москва: Памятники исторической мысли, 2005. - С. 360-382..
На тэрыторыі Беларусі Саветы рабочых дэпутатаў падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. не былі сфарміраваны. Функцыі кіраўніцтва агульнагарадскімі стачкамі выконвалі кааліцыйныя саветы, камітэты, камісіі, у якія на аснове пагадненняў уваходзілі прадстаўнікі мясцовых арганізацый рэвалюцыйных партый: Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Бунда, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Польскай сацыялістычнай партыі і інш.Гісторыя Беларусі. — Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / рэдкал.: М. П. Касцюк і інш. — Мінск: Экаперспектыва, 2005. - С. 321..
Саветы пасля Лютаўскай рэвалюцыі Падчас Лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе сфарміраваліся асобныя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якія 1 сакавіка аб'ядналіся ў Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які ажыццяўляў фактычную ўладу ў сталіцы поруч з Часовым урадам. Выбары планавалася правесці паводле прынцыпу: адзін дэлегат ад кожнай тысячы рабочых на прадпрыемстве, адзін дэлегат ад прадпрыемства з колькасцю рабочых менш за 1 тыс., адзін дэлегат ад роты салдат. Аднак з-за сціслых тэрмінаў і складанасцяў у правядзенні масавых рабочых сходаў фактычна дэлегатамі сталі прадстаўнікі ўжо існаваўшых легальных рабочых арганізацый, у першую чаргу кааператываў. Таксама ўводзілася прадстаўніцтва ад сацыялістычных партыйБурджалов Э.Н. Вторая русская революция. Восстание в Петрограде. - Москва: Наука, 1967. - С. 213-214.. Непасрэднае кіраўніцтва Саветам ажыццяўляляў яго Выканаўчы камітэт на чале з дэпутатам Дзяржаўнай Думы сацыял-дэмакратам-меншавіком Мікалаем Чхеідзэ. На працягу сакавіка 1917 г. Выканаўчы камітэт Петрасавета ўтварыў шэраг камісій, паралельных адпаведным міністэрствам Часовага ўрада, і фактычна ператварыўся ў ценявы ўрад. Былі ўтвораны камісіі па чыгунках, пошце і тэлеграфе, харчаванні, фінансах, прызначаны камісары ў штаб Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і штабы камандуючых франтамі і флатамі. Таксама Выканаўчы камітэт па сваім меркаванні займаўся заканадаўчай дзейнасцю, у прыватнасці, абвясціў увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дняРоссия в 1917 году: энциклопедия / редколл.: Ф.А. Гайда и др. - Москва: РОССПЭН, 2017. - С. 733..
Неўзабаве Саветы сталі імкліва ўтварацца на ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Як правіла, ствараліся адзіныя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Узнікалі Саветы сялянскіх дэпутатаў (губернскія, павятовыя, валасныя). На фронце функцыі Саветаў выконвалі салдацкія камітэты (палкавыя, дывізійныя, карпусныя, армейскія, франтавыя і г.д.). На Усерасійскай нарадзе Саветаў 29 сакавіка - 3 красавіка 1917 г. была вызначана тэрытарыяльная сістэма Саветаў: абласныя, губернскія, павятовыя, раённыя аб'яднанні (з'езды). У сакавіку 1917 г. у гарадах і губернях дзейнічалі каля 600 Саветаў. Да мая 1917 г. было сфарміравана да 50 тыс. салдацкіх і матроскіх камітэтаў розных узроўняў, у якіх уваходзіла да 300 тыс. чалавекРоссия в 1917 году: энциклопедия / редколл.: Ф.А. Гайда и др. - Москва: РОССПЭН, 2017. - С. 908.. Значнай палітычнай сілай становіцца Цэнтральны камітэт Балтыйскага флота (Цэнтрабалт). Петрасавет выкончаў пачаткова кіруючую ролю ў дачыненні да ўсіх Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў на тэрыторыі дзяржавы.
У сакавіку 1917 г. у Петраградзе склаўся рэжым двоеўладдзя: з аднаго боку, улада Дзяржаўнай Думы і Часовага ўрада, з другога - улада Петрасавета. У войску і на флоце Часовы ўрад абапіраўся на традыцыйнае камандаванне, Петрасавет - на салдацкія і матроскія камітэты. Улада Дзяржаўнай Думы на месцах абапіралася на земствы і гарадскія думы, Петрасавета - на Саветы на месцах. Кіраўніцтва Петрасавета, у якім пераважалі сацыял-дэмакраты-меншавікі і сацыялісты-рэвалюцыянеры, не ставіла сваёй задачай ставараць у форме Саветаў альтэрнатыўную структуру ўлады. Супрацьвагай Часоваму ўраду Саветы сталі стыхійна. Асноўным механізмам рэжыму двоеўладдзя стала Кантактная камісія Выканкама Петрасавета, утвораная 8 сакавіка 1917 г., якая фактычна ажыццяўляла кантроль Саветаў над Часовым урадам «у мэтах інфармавання Савета аб намерах і дзеяннях Часовага ўрада, інфармавання апошняга аб патрабаваннях рэвалюцыйнага бесперапыннага кантролю над іх ажыццяўленнем»https://www.ponjatija.ru/node/20655. Пасля вяртання ў Расію ў красавіку 1917 г. лідэра бальшавікоў Уладзіміра Леніна, ім быў высунуты лозунг перадачы Саветам усёй паўнаты ўлады. Аднак і меншавікі і эсэры, якія на той час пераважалі ў Саветах, не падтрымлівалі яго. Яны лічылі Саветы інстытутамі грамадзянскай супольнасці, якія павінны ажыццяўляць ціск на ўрад "знізу", але не замяняць сабой урад.
Накірункамі дзейнасці Саветаў рабочых і салдацкіх былі садзейнічанне ўстанаўленню рабочага кантролю над вытворчасцю і ўвядзенню 8-гадзіннага рабочага дня, арганізацыя прафсаюзаў і фабрычна-заводскіх камітэтаў, стварэнне рабочай міліцыі, удзел у вырашэнні пытанняў, звязаных з забеспячэннем насельніцтва харчаваннем, удзел у падрыхтоўцы выбараў ва Ўсерасійскі Ўстаноўчы сход, культурна-асветніцкая дзейнасць, у тым ліку адкрыццё бясплатных бібліятэкРоссия в 1917 году: энциклопедия / редколл.: Ф.А. Гайда и др. - Москва: РОССПЭН, 2017. - С. 909..
Больш павольна ствараліся Саветы сялянскіх дэпутатаў. Вызначальную ролю ў іх арганізацыі адыгралі аддзяленні Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і сялянскія кааператывы, якія ў значнай ступені знаходзіліся пад іх уплывам. Вясной 1917 г. быў праведзены шэраг валасных, павятовых і губернскіх сялянскіх з'ездаў, якія ўстанаўлівалі нормы прадстаўніцтва для абрання Саветаў. У валасныя Саветы часцей за ўсё выбіраўся адзін дэлегат ад 200 жыхароў, у павятовыя - ад 2-3 тыс. або шляхам дэлегавання ад валасцей. Але на месцах часта меў месца значны хаос у вызначэнні нормаў прадстаўніцтва. Саветы сялянскіх дэпутатаў, як правіла, не спрабавалі выконваць уладныя функцыі і з'яўляліся па сутнасці мясцовымі грамадскімі арганізацыяміРоссия в 1917 году: энциклопедия / редколл.: Ф.А. Гайда и др. - Москва: РОССПЭН, 2017. - С. 906-907..
Параўноўваючы ступень прадстаўнічасці Часовага ўрада і Саветаў, гісторык Аляксандр Рабіновіч пісаў, што апошнія былі больш прадстаўнічыя. У падтрымку гэтай высновы ён прыводзіў наступныя аргументы: дэпутаты IV Думы абіраліся па нормах, якія выключалі ўдзел большасці насельніцтва ў выбарах; Саветы ўяўлялі сабой нізавыя дэмакратычныя арганізацыі, якія ўзніклі ў гарадах і сельскай мясцовасці па ўсёй краінеРабинович А. Большевики приходят к власти: Революция 1917 года в Петрограде. - Москва: Прогресс. - С. 18..