Пнеўмаканіёз (ад грэч. pneumon лёгкія + konia пыл) — прафесійная хвароба лёгкіх чалавека, абумоўленая ўздзеяннем прамысловага пылу.
Пры пнеўмаканіёзе развіваюцца склератычныя змены лёгачнай тканкі, у ёй разрастаецца злучальная тканка. Найбольш небяспечны пыл з часцінкамі, меншымі за 5 мкм, які пры ўдыху пранікае ў глыбокія аддзелы лёгачнай тканкі. Выклікае пнеўмаканіёз раслінны пыл (напрыклад, мука, тытунь), жывёльны (футравы, валасяны), мінеральны (азбеставы), металічны (алюмініевы, жалезны). Працяглае ўдыханне арганічнага пылу выклікае хранічны насмарк, ларынгіт, трахеіт, бранхіт, пнеўманію. Растварэнне часцінак пылу ў лёгачнай тканцы прыводзіць да ўтварэння таксічных хімічных злучэнняў. Асабліва небяспечна ўдыханне пылу, які мае ў сабе свабодны двухвокіс крэмнію. Найбольш частае ўскладненне пнеўмаканіёза — хранічная лёгачна-сардэчная недастатковасць.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні лёгкіх Катэгорыя:Прафесійныя захворванні