Аляксей Яфімавіч Вандам, ународжаны Ядрыхін () — генерал-маёр Рускай імператарскай арміі, удзельнік Англа-бурскай, Першай сусветнай і Расійскай грамадзянскай войн.

Біяграфія Быў сынам простага салдата. У сям’і ўсяго было сямёра дзяцей. Скончыў тры класы.

Ва ўзросце 17 гадоў, у 1884 годзе, прызначаны вольнавызначальным 3-га разраду ў 120-ы пяхотны Серпухаўскі полк. У 1886 годзе паступіў у Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, якое скончыў унтэр-афіцэрам. У ліпені 1890 года атрымаў афіцэрскі чын.

У 1897 годзе паступае ў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага Штаба. Увесну 1899 года накіраваны ў 117-і пяхотны Яраслаўскі полк.

У кастрычніку 1899 года напісаў рапарт з жаданнем адправіцца ў Паўднёвую Афрыку, каб асабіста сачыць за ходам англа-бурскай вайны. Неўзабаве Ядрыхін накіраваны ў Трансвааль у якасці пазаштатнага карэспандэнта расійскай газеты «Новое время», будучы пры гэтым таемным вайсковым агентам.

У гарачай кропцы правёў некалькі месяцаў — з восені 1899 года па люты 1900-га. Быў вымушаны вярнуцца ў Расію з-за хваробы.

Пасля вяртання з Афрыкі стаў ваенным аналітыкам, сышоўшы ў запас 13 красавіка 1901 года. 18 лістапада 1903 года адноўлены ў арміі і прызначаны памочнікам ваеннага аташэ ў Кітаі.

29 ліпеня 1907-га змяніў прозвіўшча на Вандам. Па адной з версій, Ядрыхін узяў псеўданім у гонар генерала эпохі напалеонаўскіх войнаў. Па другой — гэта было прозвішча аднаго з ваеначальнікаў бураў, які вызначыўся асаблівай адвагай.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны вярнуўся на сапраўдную службу. Быў штаб-афіцэрам для даручэнняў пры штабе корпуса, начальнікам штаба 23-й пяхотнай дывізіі, камандзірам 92-га пяхотнага Пячорскага палка, камандуючым 23-й пяхотнай дывізіяй. 22 ліпеня 1917 года Вандам выраблены ў генерал-маёры.

У пачатку 1918 годзе ўзначаліў добраахвотніцкі пскоўскі корпус Белай гвардыі, але 16 лістапада падаў у адстаўку. Пазней быў прызначаны начальнікам штаба Паўночна-Заходняй арміі, аднак у лістападзе 1919 года зноў падаў у адстаўку.

Перабраўся ў незалежную Эстонію. Узначальваў Георгіеўскае аб’яднанне і Саюз узаемадапамогі былых вайскоўцаў.

Памёр у Таліне 16 верасня 1933 года. Пахаваны на могілках пры царкве Аляксандра Неўскага.

Спасылкі Белорусы и великие войны ХХ века: как Вандам из-под Минска был тайным агентом России в Южной Африке

Катэгорыя:Мемуарысты рускага замежжаКатэгорыя:Генерал-маёры (Расійская імперыя)Катэгорыя:Начальнікі штабоў дывізій у Першай сусветнай вайне (Расійская імперыя)Катэгорыя:Афіцэры Генеральнага штаба ў Першай сусветнай вайне (Расійская імперыя)Катэгорыя:Удзельнікі англа-бурскіх войнКатэгорыя:Генерал-маёры (Белы рух)Катэгорыя:Імігранты Эстоніі