Арыяк — горад у цэнтры Францыі, прэфектура дэпартамента Канталь.
Гісторыя Селішча на месцы Арыйяка існавала да I ст. н. э.. У IX стагоддзі з Арыякам звязана жыццё графа Жэро (Геральда), пасля кананізаванага каталіцкай царквой. Заснавана абацтва з падвасальным віконцтвам Карладэз. На працягу наступных стагоддзяў Арыяк часцяком станавіўся арэнай супрацьстаяння свецкай і царкоўнай улады. У 1569 годзе горад узяты і разрабаваны пратэстантамі. Да Вялікай Французскай рэвалюцыі Арыяк насіў статус сталіцы Верхняй Аверні.
У 1790 годзе Арыяк стаў прэфектурай дэпартамента Канталь. У 1866 годзе ў горад праведзена чыгунка, што істотна садзейнічала эканамічнаму развіццю.
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Поль Думер, прэзідэнт Францыі
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Францыі