Аўдоцця Якаўлеўна Панаева () — руская пісьменніца. Жонка І. І. Панаева, у 1846—62 гадах грамадзянская жонка М. А. Някрасава.

Біяграфія У 1847—62 гадах актыўна ўдзельнічала ў рабоце рэдакцыі часопіса «Современник». Першы твор — аўтабіяграфічная аповесць «Сям’я Тальнікавых» (1848, забаронена; новае выданне 1928 года). Раманы «Тры краіны свету» (1848—49) і «Мёртвае возера» (1851) напісаны разам з Някрасавым. У апавяданнях, аповесцях «Стэпавая паненка» (1855), «Хатняе пекла» (1857), «Раман у пецярбургскім паўсвеце» (1860), раманах «Дробязі жыцця» (1854), «Рускія ў Італіі» (1858), «Жаночая доля» (1862) і інш. зварот да актуальных праблем грамадскага жыцця, пытанняў сямейнага і сацыяльнага становішча жанчыны, праблем выхавання, кахання і шлюбу. Кніга «Успаміны» (1890) пра літаратурнае жыццё 1840—60-х гадоў. Панаевай прысвяціў многія лірычныя вершы Някрасаў. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі