Памяранец, бігарадзія, кіслы або горкі апельсін (Citrus aurantium) — кветкавая расліна сямейства рутавых. Радзіма — Паўднёва-Усходняя Азія. Завезены ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 стагоддзі і на працягу 5 стагоддзяў быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.
Вечназялёнае дрэва вышынёй да 10 м з шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўжынёй да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжава-чырвоныя з кісла-горкай мякаццю, неядомыя. З пладоў атрымліваюць лекавы сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Цытрусавыя