Панамскі сабор () — кафедральны сабор у горадзе Панама.

Панамскі кафедральны сабор з’яўляецца галоўным храмам Архідыяцэзіі Панамы.

Пачатак будаўніцтва датуецца 1688 годам, асвечаны храм у імя Панны Марыі Антыгуанскай быў праз 108 гадоў, у 1796 годзе. Сабор знаходзіцца ў гістарычным квартале Панамы, Каска-Вьеха на плошчы Незалежнасці, вядомай таксама як Кафедральная.

Сабор — вялікі будынак з высокім двухсхільным дахам. Па абодва бакі фасада дзве белыя абтынкаваныя вежы, якія доўгі час лічыліся самымі высокімі ў Лацінскай Амерыцы. Сцены каменныя, фасад разны ў стылі рэнесанс з класічнымі дэкаратыўнымі элементамі (так званы езуіцкі стыль). Сабор мае тры нефы. Дах падтрымліваюць 67 калон з каменя і цэглы. Свяцілішча і Святыя Дары пафарбаваны ў белы колер, верхняя іх частка афарбавана ў блакітны колер. Галоўны алтар выкананы ў канцы XIX стагоддзя, як мяркуецца, ён выкананы французскімі майстрамі.

Сабор — адзіны каланіяльны храм Панамы, які мае купал.

22 снежня 2014 года арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улаа Мендзьета абвясціў, што сталічнаму сабору прысвоены тытул малой базілікі.

Крыніцы