Рыгор Фёдаравіч Панамарэнка () — расійскі кампазітар. Заслужаны артыст РСФСР (1960). Народны артыст СССР (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў Морыўску. З 1940 года баяніст у армейскіх ансамблях, з 1950 года ў Рускім народным аркестры імя М.П.Осіпава. З 1952 года — музычны кіраўнік Волжскага народнага хору, з 1963 года — рускага народнага хору Палаца культуры Валгаградскага трактарнага завода. З 1973 года ў Краснадары. Працаваў пераважна ў галіне песеннай творчасці. Сярод найбольш папулярных песень: «Івушка» («Вербачка»), «Арэнбургская пуховая хустка», «Ой, снег-сняжок», «А дзе мне ўзяць такую песню?», «Расце ў Валгаградзе бярозка». Аўтар аперэты «Старым казацкім спосабам» (пастаноўка 1980), «Гапака» для сімфанічнага аркестра (1952), канцэрта для домры з аркестрам (1950), хароў, песень на словы С.Ясеніна, музыкі для тэатра і кіно.
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары Расіі