Амір Хасейн Магсудлу (; нар. 21 верасня 1987 г.) прафесійна вядомы як Амір Таталу (), — іранскі спявак, рэпер і аўтар песень. Ён — адзін з самых вядомых і супярэчлівых выканаўцаў Ірана, вядомы сваімі татуіроўкамі на ўсё цела і частымі адкрытымі дыялогамі пра палітыку і сацыяльныя аспекты жыцця маладога пакалення Ірана. Ён належыць да першага пакалення іранскай андэграўнднай хіп-хоп сцэны, а таксама адзін з першых R&B спевакоў на персідскай мове.
Яго дэбютны альбом «Zire Hamkaf» выйшаў у 2011 годзе. З таго часу ён выпусціў 21 альбом.
Таталу некалькі разоў арыштоўваўся ўладамі Ірану ў 2016 і 2018 гадах, калі ён жыў у Іране, і правёў некалькі месяцаў у турме. У 2018 годзе ён пераехаў у Турцыю і працягнуў будаваць сваю паспяховую кар'еру, ствараючы альбомы і ладзячы буйныя канцэрты ў Турцыі, якія ў Іране былі забароненыя да 2023 года. Расчараваны жыццём у выгнанні, і пасля заканчэння тэрміну дзеяння яго іранскага пашпарта, ён з'ехаў з Турцыі, каб вярнуцца ў Тэгеран. У 2023 годзе турэцкія ўлады спачатку адмовілі яму ў выездзе з аэрапорта Стамбула, а пазней арыштавалі яго і перадалі паліцыі Ірана, дзе ён быў неадкладна арыштаваны па сур'ёзных абвінавачваннях. 19 студзеня 2025 года ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання за блюзнерства, прысуд быў пацверджаны Вярхоўным судом Ірана ў маі 2025 года.
Дыскаграфія
Альбомы ГодАльбом2011Zire Hamkaf2013Tatality2014Man2015Shomareh 62015Mamnoo2016Shomareh 72017Ghahreman2017Amir2018Sayeh2018–2019Jahanam2018–2019Barzakh2019–2020782020–2022Sheytan2021Fereshteh2022Boht2021–2022Sahm2022–2023Cosmos2023–2026Yin Yang2023–completingBehesht2026–completingFull Moon
Зноскі
Спасылкі
اهنگ های جدید و خفن امیر تتلو
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Рэперы Ірана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Ірана Катэгорыя:Прысуджаныя да смяротнага пакарання