Хрысціян Генрых (Хрысціян Іванавіч) Пандэр () — нямецкі і расійскі біёлаг-эвалюцыяніст, адзін з заснавальнікаў эмбрыялогіі ў Расійскай імперыі. Акадэмік Пецярбургскай АН (1823).
Біяграфія Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце (1812—14), З 1814 года вучыўся ў Берліне і Гётынгене; у 1816-1817 гадах вучыўся ў Вюрцбургскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1816—18 гадах працаваў у г. Вюрцбург. У 1821—27 гадах у Пецярбургскай АН, з 1842 года у Горным дэпартаменце. Навуковыя працы па эмбрыялогіі, палеанталогіі, агульнай і параўнальнай марфалогіі жывёл, геалогіі. Рэканструяваў прымітыўную форму старажытнага бяссківічнага пазваночнага. Паказаў ролю 3 зародкавых лісткоў у фарміраванні органаў, адзінства арганізацыі выкапнёвых і сучасных форм жывёл і іх гістарычную пераемнасць. Прызнаваў гістарычныя змены арганізмаў пад уплывам умоў асяроддзя. Працы Пандэра выкарыстоўваў для абгрунтавання сваёй тэорыі Чарльз Дарвін.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Батанікі Расійская імперыі