Панёва — даўняе жаночае паясное адзенне ўсходніх славян. Вядомы панёвы расхінная (3 сшытыя суконныя ці паўсуконныя полкі, сабраныя зверху на шнуры, якім мацавалася на таліі, крыссе адкрытае спераду ці збоку) і закрытая, або глухая (4 цалкам сшытыя полкі, адна з якіх не аздобленая). На мяжы рассялення беларусаў, рускіх і ўкраінцаў насілі панёвы з 2 полак, сшытых прыкладна на ​2/3 даўжыні. На Беларусі найбольш тыповыя клятчастыя сінія, чырвоныя, чорныя панёвы. неглюбскага строю, аздобленыя ўзорамі квадратаў, ромбаў, крыжыкаў і інш. Бытавала да пачатку 20 ст.

Літаратура

Катэгорыя:Жаночае адзенне Катэгорыя:Спадніцы