Панікніца гарадская, Гваздзіковы корань (Geum urbanum) — від шматгадовых раслін роду Geum сямейства ружавыя (Rosaceae), які сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі.

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30-60 см з тоўстым, касым, пераважна неразгалінаваным карэнішчам, з якога развіваецца разетка прыкаранёвага лісця. Сцябло прамое, гранёнае, мякка апушанае, слаба разгалінаванае, у верхняй частцы пакрытае мяккімі белымі валасінкамі.

Прыкаранёвае лісце доўгачэрэшкавае, перарывіста-перыстае, з большай канцавой доляй, якая складаецца з трох-дзевяці круглява-яйкападобных, няроўна зубчастых лісточкаў. Сцеблевага лісця мала, кароткачэрэшкавае трохлопасцевае, верхняе трохлопасцевае; ліставая пласціна пакрыта з абодвух бакоў невялікай колькасцю валасінак і залозак на ножках.

Кветкі дыяметрам 1-1,5 см.

Арэал У прыродзе сустракаецца па ўсёй Еўропе, у т.л.Беларусі, на Каўказе, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Туніс), у Малой і Сярэдняй Азіі. Натуралізавалася паўсюль.

У Расіі сустракаецца ў Заходняй Сібіры, на Каўказе і ў еўрапейскай частцы. Расце ў алешніках, яловых гаях, на ўзбочынах дарог, у садах і парках, на пустках і ў іншых пустазельных месцах. Крыніцы

Катэгорыя:Ружавыя