Вольфганг Курт Герман Панофскі () — амерыканскі фізік. Член Нацыянальнай АН ЗША (1954), Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1962). Замежны член АН СССР (1988).

Біяграфія З прыходам да ўлады нацыстаў у Германіі ў 1934 годзе эміграваў у ЗША. Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1938). З 1951 года прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта (з 1953 дырэктар Лабараторыі фізікі высокіх энергій, у 1961—84 дырэктар лінейнага паскаральнага цэнтра). Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць пі-мезона (1950—52, разам з Дж.​Штэйнбергерам), назіраў нараджэнне мю-мезонных пар фатонамі (1956). Развіў метад сустрэчных пучкоў. Пад кіраўніцтвам Панофскі ў 1966 годзе запушчаны буйнейшы (на 22 ГэВ) Стэнфардскі лінейны паскаральнік электронаў. Прэмія імя Э.​Фермі 1978. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Фізікі ЗША