Панікніца рачная (Geum rivale) — від шматгадовых раслін роду панікніца (Geum) сямейства ружавыя (Rosaceae), сустракаецца ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.
Апісанне Шматгадовая зімнязялёная травяністая расліна. Карэнішча тоўстае, бурае, паўзучае, пакрытае рэшткамі лісця.
Сцябло прамастойнае, простае або крыху галінастае на верхавіне, касматае, вышынёй 25-80 см. Лісце прыціснута-касматае; прыкаранёвае — на доўгіх хвастках, перарывіста-непарнаперыстае, сцеблевае лісце кароткачарашковае або сядзячае, трохраздзельнае, з невялікімі яйкападобнымі прылісткамі.
Кветкі абодваполыя, званочкавыя, пяцічленікавыя, да 1-1,5 см у дыяметры.
Арэал Расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы (у т.л.Беларусі), у Сярэдняй Азіі, Кітаі, Паўночнай Амерыцы.
На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы, на Каўказе, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе.
Расце на вільготных і сырых урадлівых, слабакіслых глебах, у лісцяных лясах, па берагах рэк і краях балот, на лугах, па зарасніках кустоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Ружавыя