Панпсіхізм — вучэнне пра ўсеагульную адушаўлёнасць прыроды. Гістарычныя формы панпсіхізму ад недыферэнцыраванага анімізму першабытных вераванняў і гілазаізму старажытна-грэчаскай натурфіласофіі да развітых вучэнняў пра душу і псіхічную рэчаіснасць як сапраўдную і адзіную сутнасць свету (канцэпцыя манады Лейбніца, філасофскія ідэі нямецкага псіхафізіка 19 ст. Г.​Т.​Фехнера, вучэнне псіхолага К. Г. Юнга і інш.). Літаратура

Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы