Панты - маладыя, растучыя, неакасцянелыя рогі дарослых самцоў аленя плямістага і сібірскіх падвідаў аленя высакароднага (ізюбр, марал). Укрыты скурай з кароткім, мяккім, аксаміцістым воласам. Знімаюць з жывых або забітых жывёл, кансервуюць варкай і сушкай. Сыравіна для атрымання лекавага сродку — пантакрыну. Для атрымання пантоў з канца 19 ст. пантавых аленяў гадуюць у няволі. Літаратура
Катэгорыя:Рог