Панцялеева балота — балота нізіннага тыпу на ўсходзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, вадазборы р. Вісліца (прыток р. Бобрык 1) і р. Ясельда. Плошча 5 тысяч га. у межах прамысловага пакладу 1,8 тысяч га. Глыбіня торфу да 6,3 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 50 %, попельнасць 15 %. Запасы торфу каля 4,4 млн т (1984). Балота асушана. Пад ворывам каля 3 тысяч га, астатняя плошча пад сенажаццю. Літаратура
Катэгорыя:Балоты Беларусі