Мікалай Дзмітрыевіч Папалексі () — расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў навуковай школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Акадэмік АН СССР (1939; член-карэспандэнт з 1931).
Біяграфія Скончыў Страсбурскі ўніверсітэт (1904), дзе працаваў да 1914 гоа. З 1918 года ў Адэскім політэхнічным інстытуце (з 1922 прафесар). З 1922 года ў Цэнтральнай радыёлабараторыі (Ленінград), з 1935 года ў Фізічным і Энергетычным інстытктах АН СССР (Масква). Навуковыя працы па радыёфізіцы, радыётэхніцы, тэорыі нелінейных ваганняў. Праводзіў даследаванні па накіраванай радыётэлефоннай сувязі, па радыёсувязі з падводнымі лодкамі і тэлекіраванні, кіраваў распрацоўкай першых расійскіх радыёлямпаў (1914—16). Сумесна з Л. І. Мандэльштамам стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння электрычных ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйны метад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей. Адзін з першых выказаў ідэю радыёлакацыі Месяца. Прэмія Дз.І.Мендзялеева 1936. Сталінская прэмія 1942.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі СССР