Георгіяс Папандрэу () — дзяржаўны і палітычны дзеяч Грэцыі. Унук Зыгмунта Мінейкі.

Біяграфія Юрыст. У 1915 годзе кіраўнік адміністрацыі вострава Лесбас, у 1917—20 гадах — генерал-губернатар вострава Хіяс. Актыўны дзеяч Ліберальнай партыі (заснаваная ў 1910 годзе). У 1923—33 гадах неаднаразова член урада Грэцыі. Пасля ўстанаўлення дыктатуры І.Метаксаса (4.8.1936) арыштаваны. З красавіка 1944 года — прэм’ер-міністр грэчаскага эмігранцкага ўрада ў Каіры, пасля Ліванскага пагаднення 1944 прэм’ер-міністр урада нацыянальнага адзінства. У 1946—51 гадах займаў шэраг міністэрскіх пасад, у 1954—57 гадах старшыня Ліберальнай партыі. Заснавальнік (1961) блока партый Саюз цэнтра. У лістападзе-снежні 1963 года і лютым-ліпені 1965 года — прэм’ер-міністр. У час ваеннага перавароту 21.4.1967 арыштаваны, але ў хуткім часе вызвалены.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Афінскага ўніверсітэта